Кіно

Цырымонію «Оскар-2021» адклалі з-за каранавіруса

Цырымонія ўручэння «Оскараў», якая павінна была прайсці 28 лютага наступнага года, перанесеная на 25 красавіка, піша bbc.com.

Пакуль не зразумела, ці пройдзе цырымонія як звычайна або арганізатары прыдумаюць анлайн-варыянт «Оскараў».

Таксама працягваецца тэрмін падачы заявак на ўдзел у праграме прэміі.

Магчымасць прэтэндаваць на «Оскар» атрымалі фільмы, якія выходзяць у пракат ад 1 студзеня 2020 года да 28 лютага 2021 года.

Уручэнне Оскара ў гісторыі прэміі адкладалася тройчы. У 1938 годзе цырымонію перанеслі з-за паводкі ў Лос-Анджэлесе, у 1968-м — з-за забойства Марціна Лютэра Кінга, а ў 1981-м — пасля замаху на жыццё прэзідэнта Рональда Рэйгана.

Падаўжаючы тэрмін падачы заявак і пераносячы цырымонію, Амерыканская кінаакадэмія спадзяецца даць кінавытворцам час, каб скончыць вытворчасць фільмаў, прыпыненых з-за пандэміі.

Спіс прэтэндэнтаў на кінапрэмію будзе апублікаваны 15 сакавіка наступнага года.

У адпаведнасці з новымі правіламі кінаакадэміі, на «Оскар» могуць прэтэндаваць фільмы, знятыя для стрымінгавых платформаў, такіх як Netflix.

Ад класічных правілаў, якія абвяшчаюць, што намінаваны фільм павінен дэманстравацца ў кінатэатрах Лос-Анджэлеса па меншай меры тыдзень, адступілі. Кінатэатры ў Лос-Анджэлесе зачыненыя, як і ў большасці краін свету.

У сувязі з пандэміяй вытворчасць многіх фільмаў была прыпыненая, прэм'еры адкладзеныя або зусім скасаваныя. Некаторыя фільмы абмінулі этап пракату ў кінатэатрах і выйшлі адразу ў анлайне або на лічбавых носьбітах.

«Оскар» — не адзінае буйное мерапрыемства, які закранула пандэмія. Перенеслі таксама Алімпійскія гульні ў Токіа і «Еўрабачанне».

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь13

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што не верыць у атаку Украіны на рэзідэнцыю Пуціна

У Беларусь завезлі «Чабурашку 2». Паглядзелі гэты расійскі хіт, каб вам не прыйшлося13

Прэм’ерка Даніі заклікала Трампа спыніць «пагрозы» ў дачыненні да Грэнландыі1

Трамп прыгразіў Кубе і Калумбіі4

Аднавілі мост там, дзе яго не магло быць, бо не змаглі знайсці яго рэальнае месца. Што за рэстаўрацыя адбываецца ў Жылічах?2

Расія даказвае, што УСУ ударылі ў Купянску па сваіх, але Z-блогеры прызнаюць, што авіябомбамі накрылі кінутых расіян2

У Гане мясцовы «прарок» абяцаў на Каляды сусветны патоп і падмануў. Людзі абураныя8

Жанчына набыла ў фірмовай краме «Беліты» падарункавы сертыфікат. У іншай краме яго не прынялі5

У Аўстраліі спатрэбілася 11 чалавек, каб пачысціць зубы аднаму кракадзілу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь13

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць