Грамадства1313

Журналіста ў Бабруйску асудзілі на 10 сутак, а жонцы ў міліцыі загадалі распрануцца цалкам

Сяргей Лацінскі быў затрыманы ў пятніцу, 19 чэрвеня, на акцыі ў Бабруйску і да панядзелка быў за кратамі. У панядзелак суд пастанавіў, што Лацінскі — журналіст і назіральнік БХК — сваёй прысутнасцю на акцыі «жывы ланцуг» 19 чэрвеня парушыў заканадаўства аб масавых мерапрыемствах, піша БАЖ.

Пакаранне — дзесяць сутак арышту паводле арт. 23.34 КаАП за ўдзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.

Вечарам яго адпусцілі дадому з высокай тэмпературай, пакаранне ён будзе адбываць пазней.

Сержука затрымалі разам з жонкай, Алесяй Лацінскай, сябрам БАЖ, журналісткай мясцовага партала bobr.by. Яна асвятляла акцыю па заданні рэдакцыі, але гэта не было нейкім важкім аргументам для супрацоўнікаў АМАПа.

Алеся распавяла, што ў УУС Бабруйскага гарвыканкама, куды іх даставілі пасля затрымання, падчас дагляду яе прымусілі цалкам распрануцца.

«Мяне адвялі ў пакой асабістага дагляду. Там са мной былі дзве жанчыны-міліцыянткі. Яны загадалі зняць сарафан, станік, і нават майткі, — распавяла Алеся. — Некалькі секунд глядзелі на мяне, потым сказалі апранацца. Перад гэтым папярэдзілі, што любая нязгода з загадамі будзе трактавацца як непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі».

Алеся была адзінай, каго даглядалі так «старанна».

«Мяркую, што гэта было зроблена, каб паказаць мне маё месца, прынізіць, і каб запужаць іншых жанчын, маўляў, вось што з вамі можа быць, калі затрымаюць на пікеце», — лічыць журналістка.

Алесю адпусцілі пасля складання пратакола апытання.

«Міліцыянт не дазволіў мне ні з кім паразмаўляць, вывеў на вуліцу, і сказаў — ідзі займайся дзіцём», — кажа Алеся. (У сям’і Лацінскіх пяцігадовы сын.)

Каментары13

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Будзем спадзявацца на добры вынік». Дарадца Ціханоўскай расказаў пра кантакты з ЗША наконт палітвязняў

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

Трамп абвінаваціў Іран у «дурным парушэнні перамір'я»

У Мінску затрымалі крыўдзіцеля Валянціны, якая спявае пра Ісуса30

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць