Выбары-202088

Адвакаты Бабарыкі чатыры дні не могуць з ім сустрэцца. Каб прынамсі асабіста пераканацца, што з ім усё нармальна

Tut.by

Адвакаты прэтэндэнта на пасаду прэзідэнта Беларусі Віктара Бабарыкі, што знаходзіцца ў СІЗА КДБ, не маюць магчымасці сустрэцца з падабаронным з суботы 20 чэрвеня, паведаміў «Інтэрфаксу-Захад» адзін з абаронцаў Дзмітрый Лаеўскі.

«Па стане на гэты момант у мяне няма пацверджання, што сустрэча з маім падабаронным (Віктарам Бабарыкам) можа адбыцца. Ніякіх кантактаў у яго адвакатаў не было з суботы, 20 чэрвеня, калі ў маёй прысутнасці рабіліся працэсуальныя дзеянні ў СІЗА КДБ», — сказаў Лаеўскі.

Ён таксама канстатаваў, што ў яго няма наогул ніякай інфармацыі пра стан Бабарыкі. «У адвакатаў наогул няма ніякай інфармацыі пра свайго падабароннага. У інтэрнэце з'яўляюцца насцярожваючыя ўкіды…, гуляе ўсякая інфармацыя… Я б асабіста хацеў пераканацца, што гэтыя ўкіды не з'яўляюцца праўдай. Я ў гэтым практычна ўпэўнены, але, як адвакат, пераканацца павінен», — падкрэсліў Лаеўскі.

Ён таксама канстатаваў, што абарона Бабарыкі да гэтага часу не атрымала адказу ні на адну з шэрагу раней накіраваных у зацікаўленыя ведамствы скаргаў.

Акрамя таго, адвакат адзначыў, што адмовы ў сустрэчы з падабаронным «паступаюць у вуснай форме» пад падставай супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Пры гэтым, паводле яго слоў, абарона затрыманага Бабарыка «гатова забяспечыць усе неабходныя сродкі засцярогі — выкарыстоўваць медыцынскія маскі, пальчаткі, антысептыкі і гэтак далей. Але сустрэча з падабаронным неабходная, каб выконваць патрабаванні закона».

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве7

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Усе навіны →
Усе навіны

Шоу ці дыпламатыя? Чаму кіраўнік Албаніі рэгулярна становіцца на калена перад прэм'ерам Італіі Мелоні?3

Раман Пратасевіч асвоіў прафесію бармена і адшукаў працу. Вось у якім бары можна яго знайсці28

Пад Шчучынам 77-гадовая бабуля стала мамай для буслянят пасля ўрагану

Неабходныя грошы для 21-гадовага палітвязня Кірыла Балахонава амаль сабраныя. Засталося зусім крыху1

Уладальнік «наймацнейшай аўры». Як танец на лодцы стаў інтэрнэт-сенсацыяй і галоўным танцам лета

Спецслужбы пад выглядам украінцаў збіраюць звесткі з мяжы і заклікаюць у «каманду Сяргея Ціханоўскага»5

У Клецкім раёне разваліўся старадаўні вятрак, які знаходзіўся пад аховай дзяржавы9

Капітан яхты, што ўпаў за борт на Мінскім моры, загінуў2

Зяленскі: ЗША аднавілі пастаўкі зброі Украіне2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве7

СБУ забіла кілераў, якія застрэлілі палкоўніка Службы бяспекі ў Кіеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць