Да 26 чэрвеня не было вядома дакладнае месцазнаходжанне Аляксандра Кабанава, прэс-сакратара ініцыятыўнай групы Святланы Ціханоўскай. З 17 чэрвеня ён адбываў 15-сутачны арышт па ч. 3 артыкула 23.34 КаАП (заклік да ўдзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве) у брэсцкім ізалятары часовага ўтрымання. Потым стала вядома, што яго перавялі ў Драгічын, а 25 чэрвеня ў доме яго бацькоў пад Бярозай прайшоў вобшук. Супрацоўнікі міліцыі паведамілі бацькам Аляксандра Кабанава, што іх сына перавозяць у Мінск. Пры гэтым супрацоўнікі ІЧУ і СІЗА-1 адмаўлялі яго прысутнасць там, паведамляе Вясна.
26 чэрвеня праваабаронцам «Вясны» стала вядома, што блогер Аляксандр Кабанаў знаходзіцца ў мінскім ЦІП на вуліцы Акрэсціна. Брэсцкі праваабаронца «Вясны» Уладзімір Вялічкін мяркуе, што ён можа быць фігурантам «справы Ціханоўскага».
Каментары