Грамадства2323

Чырвоны касцёл вінаваты дзяржаве 156 тысяч рублёў падаткаў? Вернікі звяртаюцца да Лукашэнкі

Фота Надзеі Бужан

12 ліпеня падчас службы ў касцёле Святых Сымона і Алены ў Мінску вернікам паведамілі, што ўлады налічылі падатак на зямлю і амартызацыю будынка ў памеры 13 000 рублёў штомесяц. «За што мы павінны плаціць? За тое, што молімся ў сваім касцёле?», — гаворыць святар на відэа, запісаным падчас службы. Вернікі збіраюць подпісы да Аляксандра Лукашэнкі, каб будынак храма перадалі парафіі з дзяржаўнай уласнасці, піша «Радыё Свабода».

Адзін са святароў Чырвонага касьцёла, ксёндз Станіслаў Станеўскі, патлумачыў, што такі зварот выкліканы непад’ёмнай для касьцёла сумай падаткаў, якую патрабуюць выплаціць менскія ўлады.

«Мы зноў зьвяртаемся, ужо вышэй — да самога яго, прэзыдэнта нашага, каб ён урэшце аддаў нам тое, што належыць нам. Касьцёл ніколі не належаў дзяржаве, у нас ёсьць падзел царквы і дзяржавы. Таму мы і зьвяртаемся да вас, каб вы падпісвалі гэты зварот. За шэсьць месяцаў налічылі 156 тысяч рублёў. Таму вялікая-вялікая да вас просьба, каб гэтыя подпісы сабраць. Чым больш нас будзе, тым будзе лепш», — заявіў а. Станіслаў, зьвяртаючыся да вернікаў падчас казані ў Чырвоным касьцёле.

«Збор подпісаў за вяртаньне Чырвонага касьцёла ва ўласнасьць парафіі св. Сымона і Алены абумоўлены тым, што менскія ўлады выставілі аплату за амартызацыю касьцёла і падаткі за карыстаньне зямлёй у суме каля 13 тысяч рублёў штомесяц. Уяўляеце, якая гэта сума?» — растлумачыў Станеўскі.

«Чаму касьцёл павінен плаціць дзяржаве за тое, што карыстаецца? За што мы павінны плаціць нашай дзяржаве 13 тысяч у месяц? За тое, што молімся ў сваім касьцёле. Таму пры выхадзе з касьцёла можна пакінуць подпіс за тое, каб дзяржава аддала нам наш касьцёл», — заявіў ксёндз.

«Гэта ня першы зварот — маем цэлую тэчку просьбаў. Менгарвыканкам адказаў: ня бачыць неабходнасьці аддаваць касьцёл людзям», — паведаміў Станеўскі.

Паводле яго, «слуга Божы Эдвард Вайніловіч будаваў касьцёл толькі для людзей, каб яны тут маглі праслаўляць Бога».

Пазыцыя «Менскай спадчыны»

У камунальным будаўніча-эксплюатацыйным унітарным прадпрыемстве «Менская спадчына» карэспандэнту «Свабоды» сказалі, што, каб была падатковая льгота для рэлігійнай арганізацыі, трэба ўносіць зьмены ў падатковае заканадаўства.

«Усе ў курсе, я думаю, што павінны ўнесьці зьмены ў падатковае заканадаўства, — сказала галоўная бухгальтарка Тацяна Гардукевіч. — На гэты момант мы сваімі грашыма заплацілі падаткі, а цяпер яны нам вяртаюць паводле ўказу №150».

На гэты момант парафія Чырвонага касьцёла вінаватая 156 тысяч рублёў падатку на зямлю і падатку на нерухомасьць. Парафія карыстаецца касьцёлам на правах «бязвыплатнага карыстаньня».

«Яны ж паднялі гэта пытаньне і ва ўрад тэлефанавалі, я думаю, павінны вырашыць гэта пытаньне». Наконт таго, ці могуць касьцёл аддаць ва ўласнасьць парафіі, як гэтага хочуць вернікі, намесьнік дырэктара «Менскай спадчыны» сказаў, што ўласьнікам будынка зьяўляецца горад:

«Мы ж не ўласьнікі, уласьнікам зьяўляецца Менгарвыканкам, які ім ужо адказваў, што ў гэтым няма неабходнасьці. Таму «Менская спадчына» не вырашае гэтага пытаньня, гэта не ў яе кампэтэнцыі. Мы проста праводзілі рэканструкцыю касьцёла, які знаходзіцца ў бязвыплатным карыстаньні, гэта значыць касьцёл перададзены ў карыстаньне парафіі. У нас усе плацяць. Таму падатак налічаны законна».

Атрымаць камэнтар у Менгарвыканкаме пакуль не атрымалася.

Пробашч Чырвонага касьцёла ксёндз Уладзіслаў Завальнюк лічыць, што канкрэтна нешта казаць пра сытуацыю можна будзе заўтра ці пасьлязаўтра пасьля таго, як зварот будзе перададзены ўладам.

«Зараз мы пакуль сабралі подпісы, зьвяртаемся, каб усё ж перадалі Божы храм на балянс касьцельнага камітэту», — сказаў карэспандэнту «Свабоды» пробашч ксёндз Уладзіслаў Завальнюк.

Раней кіраўніцтва касьцёла зьвярталася ў Менгарвыканкам з просьбай не забіраць храм і ня ўводзіць новага падатку на зямлю. Але атрымалі адмову на той падставе, што будынак здаецца вернікам у арэнду.

Ля ўваходу ў касьцёл і ў канцылярыі зьбіраюць подпісы за захаваньне храма для вернікаў. Пазьней подпісы будуць адпраўленыя ў прэзыдэнцкую адміністрацыю.

«Мы будзем прасіць дзяржаву аддаць тое, што належыць нам», — гаворыцца ў калектыўным звароце.

Каментары23

Цяпер чытаюць

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве9

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Сямёра супрацоўнікаў склада Wildberries у Тамбоўскай вобласці загінулі ў выніку атакі ўкраінскіх дронаў11

Тлушч памерлых людзей стаў новым трэндам у касметалогіі3

Каля Нацыянальнай бібліятэкі выстраілася вялікая чарга на дыджэй-сэт на даху ФОТЫ1

Навукоўцы ўпершыню выявілі падобную да Зямлі планету з атмасферай2

Кітайскі стартап выпусціў ШІ-мадэль, якая абышла амерыканскія аналагі7

Зяленскі анансаваў адкрыццё архіваў па Валынскай трагедыі22

У адной з арганізацый работнік афіцыйна працаваў менш за 5 хвілін у дзень

У Расіі яшчэ больш спросцяць набор у войска зняволеных з турмаў2

20‑гадовую дзяўчыну з аграгарадка Макраны на мяжы з Украінай асудзілі за Гаюна15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве9

«Мае спінагрызы са мной». Ціханоўская расказала, што ўжо выбірае для дзяцей школу ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць