Усяго патроху44

Міліцыянера вінавацяць у згвалтаванні

Дзяржабвінаваўца запрасіў для яго дзевяць гадоў пазбаўлення волі.

15—16 красавіка ў судзе Лельчыцкага раёна ў закрытым рэжыме праходзілі слуханні крымінальнай справы ў дачыненні да былога супрацоўніка дэпартамента аховы МУС, абвінавачанага ва ўчыненні двух згвалтаванняў.

16 красавіка дзяржаўны абвінаваўца выказаў сваю пазіцыю і запрасіў для абвінавачанага пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на дзевяць гадоў з адбываннем у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Плануецца, што прысуд будзе абвешчаны 21 красавіка.
Пра гэта БелаПАН паведамілі ў судзе.

Следства па справе завяршылася 19 сакавіка, псіхіятрычная экспертыза прызнала у былога міліцыянера наяўнасць свядомасці.

Ноччу 18 студзеня 2009 года мужчына ў безгаспадарнай пабудове старой царквы ў Лельчыцах і падвале дома згвалтаваў 15‑гадовую жыхарку райцэнтра. Злачынца збіў яе, зламаў пераноссе, у дзяўчыны было абмаражэнне ступняў.
Паводле гэтага факта пракуратурай Лельчыцкага раёна была распачата справа на падставе ч. 1 арт. 166 Крымінальнага кодэкса (згвалтаванне). Падчас правядзення аператыўна‑вышуковых мерапрыемстваў было ўстаноўлена, што злачынства ўчыніў 25‑гадовы супрацоўнік дэпартамента аховы МУС аднаго з раённых аддзелаў Гомельскай вобласці. 10 лютага яго затрымалі і выставілі абвінавачанне, міліцыянер даў прызнальныя паказанні.

Генатыпаскапічная экспертыза пацвердзіла датычнасць мужчыны да ўчынення злачынства.

Падчас следства была ўстаноўлена датычнасць супрацоўніка міліцыі да ўчынення згвалтавання ў жніўні 2007 года. Тады ў памяшканні пуцявога паста станцыі Асееўка ў Мінскім раёне была згвалтавана дзяжурная па станцыі.

Алена Германовіч, БелаПАН

Каментары4

Цяпер чытаюць

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу5

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Усе навіны →
Усе навіны

У наездзе на ЛГБТ-прайд у Берліне падазраюць 21‑гадовага ісламіста, яго шукаюць па ўсёй Германіі18

Сын беларускіх оперных спевакоў стаў чэмпіёнам свету па фехтаванні

У Беларусі разблытваюць загадкавае злачынства — створаны сайт для дапамогі ў расследаванні2

За паўгода ў Беларусі за палітыку асудзілі 11 непаўналетніх3

Эканаміст Львоўскі: Павышаць пенсійны ўзрост ёсць куды. Можна жанчынам павысіць54

«Паклалі цела на асфальт і вырашылі адпачыць». Мінчанка абураная дзяржаўнай рытуальнай службай9

27‑гадовага тэсціроўшчыка з Кобрына асудзілі за «садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці» па вяртанні з Польшчы8

Энергаблок №2 Беларускай АЭС зноў адключаны ад сеткі3

Пяцёра альпіністаў загінулі на Эльбрусе

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу5

У Мінску аўтобус задавіў насмерць уласнага кіроўцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць