Выбары-20203737

«Вялікі канцэрт будзе!». Ціханоўская вырашыла не адмаўляцца ад сустрэчы з выбарцамі 6 жніўня ў Мінску

Мітынг у падтрымку Ціханоўскай у парку Дружбы Народаў 30 ліпеня сабраў амаль 70 тысяч чалавек.

Кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская не будзе адмаўляцца ад правядзення агітацыйнага мітынгу ў парку Дружбы народаў 6 жніўня, нягледзячы на мерапрыемства, якое ў гэты ж час у парку хоча правесці адміністрацыя Савецкага раёна, піша Tut.by.

Нагадаем, што 3 жніўня стала вядома, што адміністрацыя Савецкага раёна правядзе 6 жніўня ў парку Дружбы народаў, з 17.00 да 21.30, святочнае мерапрыемства, прысвечанае Дню чыгуначных войскаў: у парку выступяць ганаровая варта, ваенны аркестр. Яшчэ там будзе выстава ваеннай тэхнікі, спецыяльныя прызы ад Мінабароны і выступленне Аляксандра Саладухі і Жанет. У гэты ж час на гэтай пляцоўцы правесці свой мітынг-канцэрт збіралася кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская.

Ціханоўская падавала заяўку на гэтую пляцоўку яшчэ 14 ліпеня, першай.

4 жніўня давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай Вольга Кавалькова падала ў ЦВК і Мінгарвыканкам скаргу на рашэнне горада праводзіць на пляцоўках, выдзеленых для перадвыбарнай агітацыі, святочныя і гарадскія мерапрыемствы. Акрамя таго, Кавалькова, перадаючы скаргу, папрасіла Мінгарвыканкам запрасіць яе на сустрэчу, каб вырашыць пытанне правядзення агітацыйных мітынгаў.

Ні адказу на скаргу, ні запрашэння ў Мінгарвыканкам на перамовы штаб Ціханоўскай так і не атрымаў.

— Ніякага ліста ад уладаў аб тым, што мы не можам праводзіць мітынг 6 жніўня ў парку Дружбы народаў, ні Святлана, ні я не атрымлівалі. Мы падалі ўчора скаргу ў Мінгарвыканкам, але адказу і рэакцыі няма да гэтага часу, таму мы рухаемся па свайму плану: мітынг у парку Дружбы народаў будзе, — кажа давераная асоба кандыдата Вольга Кавалькова.

Прынцып падачы заяўкі ад кандыдата ў прэзідэнты падчас выбарчай кампаніі паведамляльны: кандыдат проста паведамляе Мінгарвыканкам пра дату, час і месца правядзення мітынгу на дазволеных горадам пляцоўках. Ціханоўская ў дзень рэгістрацыі яе кандыдатам 14 ліпеня апавясціла гарадскія ўлады, што 6 і 8 жніўня, з 8.00 да 22.00, будзе праводзіць у парку Дружбы народаў агітацыйныя мітынгі.

Каментары37

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Усе навіны →
Усе навіны

Злачынныя групоўкі прыдумалі новы і досыць крэатыўны спосаб незаўважна перамяшчаць грошы1

«Чарнецкі думае, што слуцкі пояс — папруга, якой яго баця лупцаваў у дзяцінстве» — Халезін пра новага міністра культуры3

У Расонскім раёне лось стаў прычынай жорсткага ДТЗ — у аўтамабілі знаходзіліся дзеці 7 месяцаў і 3 гадоў

Дубль Аляксея Протаса забяспечыў «Вашынгтону» перамогу над «Лос-Анджэлесам»

СМІ расказалі пра даўгі беларускага блогера Улада Бумагі па расійскіх падатках2

Трамп пагражае вярнуць Панамскі канал пад кантроль ЗША. Панама выключае такую магчымасць7

Аргенцінскі падлетак напісаў план забойстваў па-беларуску і прынёс у школу зброю9

Брытанскі блогер, які змагаўся за беларускі ДНЖ і хадзіў да Кубракова, усё ж выехаў з Беларусі. Выпусцілі не з першай спробы16

Шрайбман адказвае, ці могуць перамовы па Украіне прайсці ў Беларусі11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»1

Украінскія эксперты разабраліся, з чаго зрабілі расійскі «Арэшнік»

Галоўнае
Усе навіны →