У студзені 2025 года над фігурантам «справы Ціханоўскага», валанцёрам каманды Святланы Ціханоўскай, былым сілавіком Уладзімірам Кнігам будзе суд па арт. 411 КК РБ (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі), піша «Краіна для жыцця».
Гэта ўжо другі суд па гэтым артыкуле для Уладзіміра — у 2023 годзе яму дадалі год зняволення да 4 гадоў калоніі ва ўмовах строгага рэжыму.
Актывіста перыядычна змяшчалі ў ШІЗА і ПКТ. Кніга перажыў перавод на турэмны рэжым і больш за 400 дзён знаходзіўся ў рэжыме інкамунікада.
Каментары