Лукашэнка: Калі хтосьці думае, што тут ўлада нахілілася і захісталася, памыляецеся
Пра гэта ён заявіў сёння на пасяджэнні Рады бяспекі з удзелам па відэасувязі кіраўнікоў рэгіёнаў, піша БелТА.
«Хачу яшчэ раз падкрэсліць: калі хтосьці думае, што тут улада нахілілася і захісталася, памыляецеся. І хачу сказаць, што ўладзе ёсць на каго абаперціся. Таму мы не ўздрыганемся. Мы свой шлях пройдзем так, як гэта трэба», — падкрэсліў Лукашэнка.
«Тыя, хто сёння — асабліва за мяжой (гэта ўжо відавочна) — шашкі точаць, атрымаюць сур'ёзны адпор. Гэта не галаслоўна. Ужо ў Гродне вывешваюць польскія сцягі. Гэта недапушчальна. І такія рэчы будуць спынены кардынальным чынам», — дадаў Лукашэнка.
Каментары