Грамадства44

Алег Гайдукевіч: Мая жонка тры дні плакала, калі пабачыла, што рабілася пасля 9 жніўня

Фота Надзеі Бужан

2 верасня адбылася сустрэча ініцыятыўнай групы з дэпутатам Алегам Гайдукевічам наконт ініцыятывы па яго адкліканні. Дэпутат сказаў, што не баіцца працэдуры, а таксама заявіў, што не пакінуў без разгляду ніводнага звароту грамадзян па фактах гвалту ў дачыненні да пратэстуючых і звярнуўся з адпаведнымі запытамі ў праваахоўныя органы, піша Tut.by.

Гайдукевіч падкрэсліў, што накіраваў у МУС і Следчы камітэт запыты па ўсіх фактах звароту да яго выбаршчыкаў, «каб яны неадкладна прынялі рашэнне і разабраліся».

Ён упэўнены, што цяпер трэба рабіць больш.

— Мы павінны стварыць камісію ў парламенце і разбірацца ў гэтым пытанні з удзелам зацікаўленых асоб.

Дэпутат таксама пракаментаваў факт адсутнасці крымінальных спраў, звязаных з цялеснымі пашкоджаннямі ўдзельнікам акцый пратэсту, у тым ліку тых, якія прывялі да смерці.

— Лічу, што цяпер мы павінны дачакацца вынікаў праверкі, якую вядзе міжведамасная камісія, — адзначыў Гайдукевіч, пагадзіўшыся, што па факце гвалту справы ўсё-такі трэба пачынаць.

Ён таксама пракаментаваў інфармацыю пра шматлікія фальсіфікацыі на мінулых прэзідэнцкіх выбарах.

— Я як партыя 10 гадоў кажу, што трэба мяняць выбарчае заканадаўства і выбары павінны ісці па партыйных спісах.

Гайдукевіч дадаў, што атрыманыя ім паведамленні аб парушэннях на выбарах адправіў, як і належыць, у ЦВК. Пры гэтым дэпутат перакананы, што Святлана Ціханоўская выбары не выйграла.

Гайдукевіч прызнаў, што яго жонка, выкладчык ёгі, праплакала тры дні пасля таго, як убачыла, што рабілася ў краіне пасля 9 жніўня, а некаторыя сябры выйшлі на першы нядзельны марш пратэсту не за апазіцыю, а супраць гвалту.

— І што, гэта ўсё ворагі? Але я супраць таго, каб лёс краіны вырашаўся на вуліцы, — падкрэсліў Гайдукевіч.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Усе навіны →
Усе навіны

Айцішнік зарабляў 6000 еўра, а цяпер — $50020

Ці стане Францыя рызыкаваць Парыжам, баронячы Варшаву? Французскі «ядзерны парасон» такі ж сумнеўны, як амерыканскі6

Венядзіктаў: У адным з абменаў, пра які гучна не казалі, Украіна вызваліла некалькі дзясяткаў беларускіх наёмнікаў16

Памёр былы намеснік старшыні Брэсцкага аблвыканкама Леанід Цупрык8

Што есці, каб скура даўжэй была маладой1

Пальчыс пра ліст Калеснікавай і Золатавай: «За ўсё добрае, супраць усяго дрэннага», але ў рэальнасці гэта пакіне 9 мільёнаў у лакальным КНДР57

Суд у Швейцарыі прызнаў экс-байца САХРа Гараўскага вінаватым у выкраданні Анатоля Красоўскага1

Памерла галоўны доктар 3‑й стаматалогіі Мінска2

Ціханоўская: Кантакты з рэжымам могуць быць карыснымі, але санкцыі ЕС трэба захаваць10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Адданага ябацьку, які абражаў Святлану Ціханоўскую ў Threads, кінулі за краты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць