Грамадства11

Суд спыніў справу супраць назіральніка, якога вінавацілі ў хуліганстве

Менскі раённы суд не задаволіў пазоў сакратаркі ўчастковай выбарчай камісіі №53 аграгарадка Калодзішчы Ірыны Паповай да незалежнага назіральніка Кірылы Аношкі, на якога быў складзены пратакол за хуліганства (арт.17.1), піша «Радыё Свабода».

Сакратарка камісіі, паводле Кірыла Аношкі, у судзе «фактычна зьняпраўдзіла пратакол сваімі паказаньнямі».

Пасьля выбараў незалежныя назіральнікі — і сярод іх Кірыл — вырашылі пацікавіцца ў сяброў выбарчай камісіі пра рэальныя вынікі выбараў, бо ў іх не супадалі звесткі пра яўку з лічбамі камісіі.

«Мы прыяжджалі ў сельсавет і пыталіся, ці хочуць сябры камісіі нешта распавесьці. Муж адной з назіральніц даслаў СМС-паведамленьне сябру камісіі, дзе працытаваў крымінальны кодэкс. Пасьля гэтага ўначы яго затрымалі. Яшчэ адна назіральніца паехала падаваць заяву ў Бараўлянскую міліцыю, і яе там затрымалі. Яна там даведалася, што і на мяне складзены пратакол у міліцыі».

Пазьней Кірыла выклікалі ў суд. Паводле матэрыялаў справы, ён нібыта прыяжджаў у сельсавет на працоўнае месца сябра камісіі, пагражаў ёй і парушаў грамадзкі парадак. Насамрэч Кірыл хацеў удакладніць лічбы, бо ня быў вывешаны пратакол.

«Ірына Папова выступала сёньня ў судзе і на 80% абвергла тое, што было ў пратаколе. Такім чынам атрымалася, што хуліганства няма. Потым яна пацьвердзіла, што канфліктаў паміж намі не было. У выніку не было да чаго прычапіцца — і судзьдзя вырашыла спыніць справу».

Каментары1

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?4

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Усе навіны →
Усе навіны

«Чаму яна бесіцца? Мужыка даўно не было!» АНТ паказала камедыю ўласнай вытворчасці. Насмешыць вас толькі канцоўка19

Бразільскі язык, аргенцінскія крэветкі і беларускія агуркі. Якія цэны ў пераднавагоднім Мінску?

Старшыня СААЗ не можа пакінуць Емен праз ізраільскія авіяўдары. Адзін з іх ледзь не трапіў па ім самім

ШІ-агенты заменяць праграмы: гендырэктар Microsoft прадказвае рэвалюцыю ў карыстанні камп’ютарамі5

Кіраўніка школы Streamline абвінавачваюць у незаконным карыстанні падатковымі льготамі3

У Іране адбыўся першы рэйс самалёта, на борце якога былі толькі жанчыны. Уключна з экіпажам1

Кадыраў узнагародзіў свайго пляменніка, адказнага за збіццё дронаў над Грозным1

Пуцін назваў Славакію магчымай пляцоўкай для мірных перамоў2

«Рознакаляровае пер'е ў дупах». «Купалаўцы» хочуць паставіць спектакль на аснове злітых даносаў у КДБ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?4

Што запісана афіцыйнай прычынай смерці адзінага сына Ярмошынай?

Галоўнае
Усе навіны →