Эканоміка66

МВФ адмовіўся даваць Беларусі $900 мільёнаў, пра якія дамаўляліся яшчэ ў сакавіку

Улады Беларусі не змаглі дамовіцца з Міжнародным валютным фондам (МВФ) на аказанне экстраннага фінансавання. Пра гэта на брыфінгу для журналістаў паведаміў афіцыйны прадстаўнік МВФ Джэры Райс, паведамляе ТАСС.

Прычынай для звароту Мінск называў пагаршэнне глабальнай эканамічнай сітуацыі і пандэмію каранавіруса. Аднак у арганізацыі адмовіліся даваць краіне грошы, паколькі экспертаў не задаволіла, як у Беларусі хочуць іх выдаткаваць.

«Мы не знайшлі спосабаў пераадолець істотныя рознагалоссі ў дачыненні да належных мер рэагавання на цяперашнія цяжкасці», — указаў Райс. Калі менавіта МВФ паведаміла ўладам рэспублікі аб сваім рашэнні, ён не ўдакладніў. 

Але вядома, што яшчэ ў сакавіку ўрад і Нацыянальны банк Беларусі абмяркоўвалі з МВФ вылучэнне фінансавай падтрымкі ў памеры да $900 млн у сувязі з наступствамі пандэміі. Міністр фінансаў Беларусі Максім Ермаловіч таксама тады заяўляў, што не выключае прыцягнення Мінскам экстраннага фінансавання ад МВФ.

Крытэрамі дапамогі з'яўляліся меры па стрымліванні пандэміі ў адпаведнасці з рэкамендацыямі Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ). Аналагічныя патрабаванні прад'яўлялі ўсім краінам, якія хочуць атрымаць дапамогу.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку3

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Усе навіны →
Усе навіны

Туск: Расія рыхтуецца да эскалацыі ў рэгіёне. Гэтая зіма будзе вырашальнай20

Памерла Галіна Філіпаўна з Гродна, якой летам 2020 года на ўсю краіну абураўся Лукашэнка17

Вяртанне Кашча, адмена русалак, наўе з Полацка, копша і вегелмоф. Што прапануе першы беларускі дапаможнік для перакладчыкаў фэнтэзі3

Беларускa прывяла дачку з сіняком у польскі садок. Неўзабаве дзіця забралі з сям'і6

Веданне чатырох моў можа амаладзіць мозг на 13 гадоў13

Зяленскі заявіў, што паставіў задачу запускаць па Расіі тысячу дронаў за дзень1

Рабаўнікі сярод белага дня выкралі з музея ў Вене калье з 600 дыяментамі4

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку3

Літоўскага блогера, які вазіў турыстаў у Чарнобыльскую зону, пасадзілі ў Беларусі за палітыку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць