Грамадства55

Каранік: У Гродне завялі адну крымінальную справу па скаргах на сілавікоў

У Гродне завялі крымінальную справу па скаргах на збіццё сілавікамі. Пра гэта старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Каранік паведаміў падчас сустрэчы 22 верасня з акцёрамі драмтэатра, калі тыя скардзіліся, што ніводнай крымінальнай справы на сілавікоў не завялі. Запіс размовы трапіў у рэдакцыю Hrodna.life.

— Наш артыст быў збіты 10 жніўня! <…> І адной крымінальнай справы не завялі! — казалі акцёры падчас сустрэчы 22 верасня.

— Я вам скажу, што завялі адну крымінальную справу, — адказаў на гэта Уладзімір Каранік.

Пра дэталі справы Уладзімір Каранік не распавёў. Атрымаць каментар у прэс-службе упраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці Hrodna.life не ўдалося. Раней у ведамстве адмаўляліся даваць каментары па справах, узбуджаных пасля пратэстаў. «Калі будзе неабходнасць і мы не будзем шкодзіць следству, мы будзем зацікаўлены даць каментар», — паведамлялі Hrodna.life ў СК.

Праваабаронцы паведамілі пра 200 збітых у Гродне. Па іх словах, толькі кожны трэці звярнуўся са скаргамі, паколькі людзі баяцца пераследаў.

Таксама вядома, што ў Гродне завялі крымінальную справу па факце ўдзелу неўстаноўленых асоб у масавых беспарадках. Гродзенцаў пачалі выклікаць у праваахоўныя органы ў якасці сведак па ім. Справа заведзеная па артыкуле 342 КК Беларусі — «Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх». Яе расследуе Следчы камітэт па Гродзенскай вобласці.

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко5

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць