Лукашэнка распавёў прэзідэнту Арменіі, што ніякіх ваенных грузаў у Азербайджан не пастаўляў
Прэзідэнт Арменіі Армэн Саркісян патэлефанаваў сёння Лукашэнку. Яны абмеркавалі сацыяльна-эканамічную, палітычную сітуацыю і ў Беларусі, і ў Арменіі.
Армэн Саркісян падрабязна праінфармаваў Лукашенку пра сітуацыю ў Нагорным Карабаху.
Асобна прэзідэнтам Арменіі было закранута пытанне аб нібыта нядаўніх пастаўках ваенных грузаў з Беларусі ў Азербайджан.
«У размове быў дадзены выразны адказ на дадзеную фэйкавую інфармацыю — апошнія паўгода па лініі ВПК ніякіх паставак ваенных грузаў ні Азербайджану, ні Арменіі не ажыццяўлялася», — заявілі ў прэс-службе.
Каментары