Дэманстранты, якія падыходзілі да Акрэсціна, пакінулі там розныя пасланні ФОТЫ
Сёння частка дэманстрантаў вялікага нядзельнага Маршу крочыла да Акрэсціна. Людзі скандавалі «Свабоду» і «Выпускай».
Здымачную групу БТ, якая прыехала сюды рабіць рэпартаж, дэманстранты сустрэлі воклічам: «Ганьба!»
На даху ізалятара стаяў супрацоўнік, які спрабаваў здымаць пратэстоўцаў на камеру.
Дэманстранты, якія падышлі да Акрэсціна, пакінулі тут розныя пасланні. Пасля таго, як калона адышла, выйшлі ўзброеныя супрацоўнікі ізалятара і пачалі аддзіраць ад сценаў народную творчасць.










На Афоне адшукалі тры невядомыя раней асобнікі Астрожскай Бібліі. Для яе стварэння друкар Іван Фёдараў, выхадзец з Беларусі, выкарыстоўваў тэксты Скарыны
Каментары