Грамадства33

Былы чыноўнік з Кіраўніцтва справамі прэзідэнта з’ехаў за мяжу, каб дапамагаць рэпрэсаваным беларускім спартсменам

Стала вядома, што Анатоль Котаў з’ехаў за мяжу, дзе стаў часткай Беларускага фонду салідарнасці спартсменаў. 

У сярэдзіне жніўня ён звольніўся з пасады намесніка загадчыка аддзела фінансавання дзяржорганаў Галоўнага фінансавага кіраўніцтва Кіраўніцтва справамі прэзідэнта.

Чыноўнік звольніўся ў знак нязгоды з гвалтам, дзеяннямі сілавікоў і бяздзеяннем дзяржаўных органаў пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Чытайце падрабязней: Супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта расказаў, чаму звольніўся ў знак пратэсту

У свой час Котаў быў генеральным сакратаром Нацыянальнага алімпійскага камітэта, уваходзіў у склад дырэкцыі II Еўрапейскіх гульняў і пасля жнівеньскага звальнення прызнаваўся, што хацеў бы зноў звязаць сваё жыцца са спартыўнай сферай. У выніку яго запрасілі далучыцца да Беларускага фонду салідарнасці спартсменаў, дзе таксама цяпер працуюць журналіст Максім Беразінскі і кіраўнік гандбольнага клуба «Віцязь» Аляксандр Апейкін, які збіраў подпісы спартсменаў пад лістом аб непрызнанні вынікаў выбараў. У каманду ўваходзяць і іншыя людзі, але частка з іх застаецца ў Беларусі, таму іх імёны не раскрываюцца ў мэтах бяспекі.

— У межах фонду мы будзем займацца аказаннем фінансавай і арганізацыйнай падтрымкі спартсменам, якія так ці інакш нешта страцілі ў выніку таго, што падпісалі адкрыты ліст ці заявілі пра сваю грамадзянскую пазіцыю. Напрыклад, звернецца да нас Аляксандра Раманоўская, якую звольнілі з нацыянальнай каманды, і мы ёй зможам дапамагчы фінансава ці, напрыклад, арганізаваць трэніровачны працэс за мяжой. Тая ж сітуацыя з іншымі спартсменамі. У прынцыпе, зусім хутка мы раскажам пра канкрэтныя кейсы дапамогі, чакайце навін, — распавёў суразмоўца «Нашай Ніве».

Новаўтвораны фонд існуе за кошт дабрачынных аўкцыёнаў і на ахвяраванні беларусаў, у тым ліку розных спартсменаў.

— Гэта зноў гісторыя салідарнасці, — каментуе Анатоль Котаў.

Анатоль расказаў, што з’ехаў разам з жонкай і перасоўваецца паміж трыма балтыйскімі сталіцамі — вымушаная геаграфія для вырашэння рабочых пытанняў.

— Менеджар на волі і за кратамі — гэта абсалютна розныя ўзроўні карысці. Калі ў нас ёсць магчымасць рабіць нешта па-за межамі краіны для тых, хто пакутуе, знаходзячыся ў ёй, лепш гэта рабіць. Ніхто не хацеў з’язджаць з радзімы, але лепш так, чым ніяк. Вернемся, як толькі пераможам.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў43

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

У аўто Belgee і Geely паставяць дадаткі «Яндэкса»3

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу11

Амерыканцы папярэдзілі пра магчымы тэракт у Маскве. ФСБ у выніку праверкі затрымала падлетка5

У Швейцарыі моладзь таксама пратэстуе. Былі сутычкі з паліцыяй19

Стары касмічны тэлескоп NASA вось-вось упадзе на Зямлю — ён важыць паўтары тоны1

Хакеіст «Нёмана»: мяне ўкусіў клешч — з не вельмі добрымі наступствамі3

У Рыме ў ноч Хэлаўіна беларуска з кіркай спрабавала трапіць у чужую кватэру3

Белы дом рыхтуецца дзейнічаць без згоды Кангрэса, калі на выбарах перамогуць дэмакраты7

Мінчанка клюнула на танныя морапрадукты. Але яны не прыйшлі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў43

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць