26-гадовы малады чалавек працаваў у краме аднаго з сотавых аператараў, паведамляе СК.
Карыстаючыся звесткамі кліенцкай базы, ён афармляў фіктыўную дамову, якая змяшчала непраўдзівую інфармацыю аб набыцці кліентамі ў растэрміноўку дарагіх мабільных тэлефонаў або смарт-гадзіннікаў. Дамовы заключаліся без ведама пакупнікоў.
Такім чынам хлопец прысвоіў больш за 20 мабільнікаў (на 40 тысяч рублёў), якія потым прадаў у інтэрнэце, а грошы траціў на анлайн-латарэі.
СК адзначае, што ў ролі «пакупнікоў» заўсёды выступалі яго знаёмыя, якія карыстаюцца паслугамі сувязі менавіта гэтага аператара, у тым ліку хлопец аформіў шэсць растэрміновак і на сваю маму.
Каментары