Грамадства

Мiнздароўя — пра новыя рэкамендацыi ва ўмовах распаўсюду COVID-19

Мiнiстэрства аховы здароўя зацвердзiла метадычныя рэкамендацыi па прафiлактыцы каранавiруснай iнфекцыi. Яны прызначаны для работнiкаў i наведвальнiкаў камерцыйных i некамерцыйных арганiзацый, прадпрыемстваў, устаноў, а таксама iндывiдуальных прадпрымальнiкаў. Гэтыя правiлы накiраваны на знiжэнне рызыкi распаўсюджання iнфекцыi i захаванне здароўя ва ўмовах пандэмii COVID-19, піша Звязда.

Падкрэслiваецца, што рэкамендацыi не датычацца ўстаноў адукацыi, аховы здароўя, сацыяльнага абслугоўвання насельнiцтва, турмаў i ўстаноў Мiнiстэрства абароны.

У прыватнасцi, рэкамендуецца перавесцi максiмальна магчымую колькасць работнiкаў на дыстанцыйную работу (пры наяўнасцi такой магчымасцi i з пiсьмовага дазволу работнiка). У першую чаргу гэта павiнны быць асобы з груп рызыкi. Таксама пажадана абмежаваць любыя масавыя мерапрыемствы з удзелам больш як пяцi чалавек (сходы, выстаўкi, канферэнцыi), а ўкараняць пераважна электроннае ўзаемадзеянне, тэлефонную i факсiмiльную сувязь. Гэтак жа рэкамендуецца абмяжоўваць камандзiроўкi i рабочыя паездкi.

Мэтазгодна выкарыстоўваць бескантактавыя ўстройствы для адкрыцця дзвярэй, выключальнiкаў святла, работы сантэхнiчнага абсталявання. Таксама варта забяспечыць бяспечны пiтны рэжым супрацоўнiкаў i незнiжальны месячны запас сродкаў дэзынфекцыi.

Штодзённа перад пачаткам працоўнай змены супрацоўнiкi мусяць праходзiць «уваходны фiльтр» для недапушчэння на работу з прыкметамi рэспiраторнай iнфекцыi (кашаль, падвышаная тэмпература цела). На рабочых месцах работнiкi павiнны быць забяспечаны запасам масак (зыходзячы з працягласцi рабочай змены i кратнасцi змены масак не радзей аднаго разу ў дзве гадзiны), пальчаткамi (пры неабходнасцi — сродкамi дэзынфекцыi ў выглядзе раствораў, сурвэтак для апрацоўкi рук).

Акрамя таго, павiнна выконвацца рэгулярная вiльготная ўборка памяшканняў з выкарыстаннем мыйных сродкаў i сродкаў дэзынфекцыi, дазволеных да ўжывання ў адпаведнасцi з рэкамендацыямi вытворцы па вiрулiцыдным (эфектыўным у дачыненнi да вiрусаў) рэжыме, звяртаючы асаблiвую ўвагу на дэзынфекцыю ручак дзвярэй, поручняў, камп'ютарных клавiятур i мышак, тэлефонных апаратаў, рабочых паверхняў мэблi, абсталявання i iншых кантактных паверхняў. Варта звярнуць увагу на апрацоўку мабiльных прылад сувязi.

Рэкамендуецца апрацоўваць паверхнi тэлефона сродкамi дэзынфекцыi, выконваючы меры перасцярогi. Чахол тэлефона неабходна апрацоўваць асобна. Апрацоўку варта праводзiць пасля кожнага наведвання грамадскiх месцаў, транспарту i пасля заканчэння рабочага дня.

У сувязi з правiламi сацыяльнага дыстанцыявання, якiя прадугледжваюць скарачэнне кантактаў па-за межамi дома i на рабоце, рэкамендуецца абмежаваць кантакты памiж калектывамi асобных структурных падраздзяленняў.

Памiж рабочымi месцамi супрацоўнiкаў варта захоўваць адлегласць не менш за 1,5 метра, выключыць па магчымасцi выкарыстанне агульных тэлефонаў, камп'ютарнай i аргтэхнiкi, рабочых iнструментаў i абсталявання iншых супрацоўнiкаў. Пры неабходнасцi выкарыстання — прадэзынфiкаваць iх да i пасля выкарыстання.

Дакумент утрымлiвае свае спецыфiчныя рэкамендацыi для арганiзацый грамадскага харчавання, прадпрыемстваў харчовай прамысловасцi, гандлёвых арганiзацый i рынкаў, дастаўкi на дом, прадпрыемстваў бытавога абслугоўвання, лазняў, басейнаў, аквапаркаў, аб'ектаў паветранага транспарту, будаўнiчай i турыстычнай галiны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Усе навіны →
Усе навіны

Эль-Ніньё пакідае свет без хамсы. Чаму ж тады даражэйшымі могуць стаць ласось і крэветкі?5

Не толькі мужчыны. Егіпецкія прынцэсы рэгулярна карысталіся зброяй1

Еўракамісія аштрафавала AliExpress больш чым на паўмільярда еўра3

Школьнае адзенне цяпер можна шыць толькі ў Беларусі1

Беларуска вырасціла пад Мінскам гіганцкую двухметровую лілею

Сырскі: Я і не ведаў, што ў нас з Фёдаравым канфлікт, але прашу прабачэння12

Мінскі гандлёвы цэнтр хоча знайсці кіраўніка з веданнем пяці замежных моў9

У акупаваным Крыме праз праблемы з мабільнай сувяззю вяртаюцца да таксафонаў2

Рыбакі злавілі на Прыпяці сома, але не думалі, што яго могуць скрасці1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам1

Сталі вядомыя падрабязнасці крушэння мотадэльтаплана пад Мінскам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць