Грамадства1010

Беларусь закрывае мяжу для замежнікаў з 1 лістапада

Як паведамляе сайт Дзяржпагранкамітэта, пастанову пра абмежаванні на мяжы выдаў Савет Міністраў. Прычына — кавід. Нагадаем, што падчас першай хвалі кавіду Беларусь межы не закрывала, а кіраўніцтва краіны адмаўляла небяспечнасць сітуацыі.

Ад 1 лістапада Беларусь часова прыпыняе перасячэнне мяжы на ўезд для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства ў аўтадарожных пунктах пропуску, пунктах спрошчанага пропуску, пунктах пропуску на чыгуначных вакзалах (станцыях), пунктах пропуску ў рачных партах у мэтах прадухілення распаўсюджвання інфекцыі, выкліканай COVID-19, паведамляе ДПК.

Звярніце ўвагу, што на аэрапорт абмежаванні не распаўсюджваюцца.

 Абмежаванне не тычыцца: 

  • замежных грамадзян, якія едуць па дыпламатычных і службовых пашпартах;
  • кіраўнікоў і членаў афіцыйных дэлегацый;
  • замежнікаў, якія аказваюць міжнародную бязвыплатную дапамогу Рэспубліцы Беларусь;
  • кіроўцаў транспартных сродкаў пры выкананні міжнародных аўтамабільных перавозак, а таксама перавозак міжнародных паштовых адпраўленняў;
  • членаў экіпажаў судоў унутранага воднага транспарту, цягніковых брыгад, лакаматыўных брыгад міжнародных чыгуначных зносін;
  • замежнікаў, якія з'яўляюцца мужам, жонкай, бацькамі або дзецьмі грамадзян Рэспублікі Беларусь;
  • замежнікаў, якія маюць права на пастаяннае або часовае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • замежнікаў, якія маюць дазвол на працу або пацвярджаюць дакументы на ажыццяўленне працоўнай дзейнасці на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь;
  • замежнікаў, які едуць у Рэспубліку Беларусь пасля паведамлення аб цяжкай хваробе або смерці блізкага сваяка;
  • замежнікаў, якія ажыццяўляюць перавозкі ствалавых клетак, органаў для трансплантацыі;
  • грамадзян Расійскай Федэрацыі, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю;
  • замежнікаў, якія едуць транзітам праз тэрыторыю Беларусі ў адпаведнасці з пагадненнем паміж Урадам Беларусі і Кабінетам Міністраў Украіны аб спрошчаным парадку праезду ўчастка аўтамабільнай дарогі Славуціч — Чарнобыльская АЭС, які праходзіць па тэрыторыі Беларусі, работнікамі, транспартнымі сродкамі і грузамі Чарнобыльскай АЭС і прадпрыемстваў, якія ажыццяўляюць дзейнасць у зоне адчужэння, а таксама замежнымі спецыялістамі, прыцягнутымі да рэалізацыі міжнародных праектаў па закрыцці Чарнобыльскай АЭС, ад 20 студзеня 2009 года;
  • тых, хто прылятае ў Беларусь праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Каментары10

Цяпер чытаюць

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Усе навіны →
Усе навіны

У Кыргызстане на вышыні 4500 метраў знайшлі рэчы зніклых беларускіх альпіністаў

Наступнае «Еўрабачанне» пройдзе ў балгарскім Бургасе

Расійская пенсіянерка пераканала студэнта, што на ім смяротныя сурокі, і забрала грошы. А пасля чатыры гады хавалася ў Беларусі1

Дроны атакавалі Маскву і Ленінградскую вобласць2

Статкевіч: Чаму ў іх 80, а ў нас 205

Памёр купалавец Мікалай Кучыц2

Міліцэйскага начальніка з Ляхавічаў пакаралі за тое, што адказаў Случаку па-руску6

У Віцебску жанчына павесіла ў пад'ездзе непатрэбную карціну і не ведала, што яна шэдэўр4

Мінскае «Дынама» і «МЛ Віцебск» вылецелі з еўракубкаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі15

Работнікам Цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па фрыстайле забаранілі ісці на пахаванне Мікалая Казекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць