Грамадства1111

«Збіралі рэчы ў радзільню, а пасля муж знік». Мінчука затрымалі пад пад'ездам — яго цяжарная жонка засталася адна з пяццю дзецьмі

«Тыя дні, як у тумане», — кажа маці пяці дзяцей Алена Валковіч, якая дагэтуль не можа адысці ад шоку. Яна цяпер цяжарная шостым і хутка павінна ехаць у радзільню. У сераду, 28 кастрычніка, яны з мужам збіралі рэчы ў бальніцу, а праз некалькі хвілін яго затрымалі.

Фота з архіва сям'і

Здарылася гэта ўвечары ў Мінску.

«Мы рыхтаваліся да радзільні, прасавалі дзіцячыя рэчы. Мужу патэлефанавалі, і ён сказаў, што адлучыцца на пяць хвілін, тэрмінова патрэбна дапамога. Мы пераязджалі нядаўна, я падумала, што патрэбна дапамога суседзям у пераносцы рэчаў. На 40 тыдні пра дрэннае не думаецца. І муж выйшаў у хатняй адзежы, майцы з кароткім рукавом. Прайшла гадзіна, дзве, яго тэлефон маўчаў.

Я ўключыла інтэрнэт і жахнулася ад паведамленняў суседзяў. Яны пісалі, што напалі пяць-шэсць чалавек у балаклавах і зацягнулі ў аўтазак некалькі людзей. Я зразумела, што мой муж там, сярод іх», — дзеліцца Алена.

Што адбылося ў той вечар, дакладна невядома. Некаторыя дэталі жанчына даведалася праз адваката. Калі да пад’езда пад’ехалі лукашэнкаўцы ў масках, там стаялі дзяўчына з хлопцам і яе муж Ігар. Ім прапанавалі прайсці ў аўтазак. Ігар пачаў пытацца, за што — і яго ўдарылі па твары. Пасля ўсе пайшлі ў аўтазак.

Мужчыну даставілі ў Маскоўскае РУУС, пасля на Акрэсціна. У пятніцу адбыўся суд. За артыкул 17 (Хуліганства) Ігару далі 13 сутак. Куды яго адправілі пасля суда, Алена не ведае.

«Такі жывёльны страх. Я не спала гэтыя ночы, калі б не дзеці, зусім бы з катушак зляцела… Столькі планаў было. Думалі, як сям’я будзе сустракаць мяне з малой з радзільні. Ігар у аўтапарку дамовіўся ўзяць аўтобус у арэнду, хацеў плакатамі і шарамі ўпрыгожыць.

Цяпер ні таты, ні сустрэчы. Цяжка схавацца і зрабіць выгляд для дзяцей, што ўсё добра».

Па плане Алена вось-вось павінна нарадзіць. Але яна мяркуе, што дачка з’явіцца на свет ужо пасля вяртання мужа.

Шматдзетная маці прызнаецца, што яны аказаліся ў цяжкім становішчы. Сям’я часова застаецца без кармільца, а ў пачатку месяца павінна плаціць па крэдытах. Алена — фатограф, нават на дзявятым месяцы яна ездзіць на здымкі, каб хапіла пакрыць усе расходы.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Усе навіны →
Усе навіны

Што вядома пра страты Расіі на вайне ва Украіне да кастрычніка?2

Познер: Захад хацеў справакаваць Пуціна, а Расія ў выніку пераможа62

«Свабода пераможа рабства». Статкевіч сустрэўся з прадстаўнікамі ЕС6

Нягледзячы на «цяжкае выгаранне» экс-канцлер Германіі Шродэр зоймецца стратэгічным суправаджэннем бізнэсу гіпермаркетаў у Расіі3

У Валгаградзе ўначы прагучалі выбухі: імаверна, гараць НПЗ і хімзавод «Каўстык»

Капібара збегла з заапарка. Тое, што адбылося далей, ператварылася ў паўгадавы дэтэктыў4

Навукоўцы знайшлі планету, якая круціцца вакол сваёй зоркі «не ў той бок». Як такое магчыма?1

Той самы масажыст расказаў, навошта здымаў голых кліентак35

«Ці ёсць сэнс за іх чапляцца?» Пуцін намякнуў пра гатоўнасць спыніць вайну, калі яму здадуць Данбас30

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі11

Што вядома пра віцебчука, якога вінавацяць у спробе падрыву самалёта ў Германіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць