Усяго патроху55

На Глыбоччыне прайшоў рэлігійны КВЗ

Прыкладам, каманда Варапаеўскай парафіі называлася «КГБ», што расшыфроўвалася як «Каманда Госпада Бога».

У нядзелю, 12 траўня, у Удзелаўскім сельскім Доме культуры адбыліся спаборніцтвы КВЗ паміж камандамі Варапаеўскай, Мосарскай і Глыбоцкай парафій.

Гэта быў другі тур гульні ў рамках Клуба вясёлых і знаходлівых. Арганізавала КВЗ на рэлігійную тэму сястра Маргарыта з Мосара. Першы тур гэтай гульні адбыўся ў Мосары паміж камандамі дзяцей і падлеткаў. Гэта спадабалася моладзі і было вырашана працягнуць гэтую справу больш шырэй.

Каманда Варапаеўскай парафіі называлася «КГБ», што расшыфроўвалася як «Каманда Госпада Бога».

Мосарская каманда ўдзельнічала пад назвай «Армія Хрыста», глыбачане назвалі сваю каманду «Лад». Усяго было пяць намінацый, у якіх спаборнічалі ўдзельнікі гульні. Першым было прывітанне, яго ўдзельнікі рыхтавалі дома. Тут была паадрыхтаваная цікавая праграма. Было шмат цікавых жартаў і сцэнак. У гэтай намінацыі каманды Глыбокага і Варапаева набралі па 20 балаў, каманда з Мосара — 19.

У наступным конкурсе трэба было адказаць на сем пытанняў. На кожнае пытанне давалася адна хвіліна. Дапамагаць камандам дазвалялася групе падтрымкі. У гэтай намінацыі каманды Глыбокага і Мосара набралі па сем балаў, каманда Варапаева — шэсць. Варта адзначыць, што пытанні былі даволі складаныя, не кожны дарослы змог бы на іх адказаць.

Трэцім быў конкурс — інсцыніроўка песні на рэлігійную тэму, чацвёртым — пастаноўка танца на рэлігійную тэматыку. Гэтыя заданні ўдзельнікі рыхтавалі дома. Асабліва спадабаліся гледачам танцы. Каманда Варапаева падрыхтавала танец «Ноеў каўчэг», каманда Мосара — «Стварэнне чалавека і першародны грэх», Глыбоцкая каманда паказала «Смерць і змёртвыхпаўстанне Езуса». Усе каманды атрымалі за гэты конкурс па 20 балаў.

У адным з перапынкаў каманда з Глыбокага спрабавала «падкупіць» журы, перадаўшы яму кейс з беларускімі двадцаці‑ і дзесяцірублёўкамі. Адна з сясцёр з журы пажартавала, што каманда напэўна перад імшой прасядзела пад касцёлам.

Апошнім у праграме быў конкурс капітанаў. Трэба было ў пантаніме паказаць хрысціянскія сімвалы. У выніку, пасля пяці намінацый, каманды атрымалі роўную колькасць балаў. Было вырашана правесці бліц‑турнір, каб вызначыць лепшую каманду.

Пасля яго правядзення пераможцай стала каманда з Глыбокага, званне самага лепшага гульца атрымаў Саша з Варапаева, а лепшым капітанам стала дзяўчына з Мосара.
Кожны ўдзельнік гульні атрымаў у падарунак ружанец і кніжку.

Напрыканцы сястра Маргарыта падзякавала ўсім удзельнікам і арганізатарам гульні і аб’явіла перапынак на летнія вакацыі. Але каманды адпачываць ад гульні адмовіліся і прапанавалі сустрэцца зноў у ліпені або жніўні. Было бачна, што гульня моладзі спадабалася. Што ж, поспехаў ім ў гэтай добрай справе.

Зміцер Лупач, westki.info

Каментары5

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць