Грамадства

«А 6-й раніцы страціла прытомнасць»: Алена Анісім распавяла, як хварэе на каранавірус

Фота Надзеі Бужан

Старшыня Таварыства беларускай мовы распавяла «Народнай Волі» пра тое, як апынулася ў бальніцы і як пачуваецца сёння.

Я ўжо дома, бо не бачу вялікага сэнсу ляжаць у бальніцы, — кажа Алена Мікалаеўна. Дзякуй Богу, запалення лёгкіх няма, але хоць дыягностыку зрабілі. Многія людзі сёння наогул не ведаюць, ці хворыя яны, бо трэба прыкласці досыць вялікія намаганні, каб прайсці тэсціраванне ці зрабіць камп’ютарную тамаграфію.

— Калі ў вас з’явіліся першыя сімптомы?

— На мінулым тыдні неяк адчула сябе не вельмі добра, думала, што гэта звычайная прастуда. Але ўжо на наступны дзень прачнулася а 6-й раніцы і страціла прытомнасць. Дзеці выклікалі хуткую, медыкі, што прыехалі, высветлілі, што ў мяне нізкі ўзровень кіслароду ў крыві.

Была тэмпература больш за 37 градусаў, павезлі ў бальніцу. Дактары сказалі: інфекцыя ёсць, але лёгкія чыстыя. Адным словам, хвароба працякае не ў цяжкай форме.

У той жа час экспрэс-аналіз паказаў, што ў мяне ўжо ёсць антыцелы, хаця мазок на COVID-19 даў станоўчы вынік.

— Як праходзіла лячэнне ў бальніцы?

— Наколькі я зразумела, цяпер у бальніцах пры лячэнні каранавіруса ўжо перасталі даваць антыбіётыкі. Прынамсі мне толькі прызначалі ўколы для разрэджвання крыві, трэба было шмат піць вады, каб не было сухасці, і прасілі спаць на жываце.

Увогуле, цяпер, калі трапляеш у бальніцу ў цяжкім стане (напрыклад, пацвярджаецца пнеўманія), то 10 дзён лечаць у адной бальніцы, а далечвацца адпраўляюць у іншую. Я была ў Бальніцы хуткай дапамогі, і адтуль некаторых хворых накіроўвалі ў 11-ю бальніцу, калі там былі месцы. Калі не было, прапаноўвалі шпіталь для ветэранаў.

Але калі пнеўманіі няма, то недзе тыдзень чалавека трымаюць пад назіраннем у бальніцы (правяраюць тэмпературу, кантралююць кісларод), а затым можна працягваць лячэнне дома.

— Зараз у бальніцах ёсць праблема з размяшчэннем хворых на каранавірус?

— Думаю, што для кожнай бальніцы вызначана строгая колькасць месцаў для хворых на COVID-19, але відавочна, што наплыў захварэлых ёсць. Не ўсе нават і трапляюць у бальніцы, але многія з тых, у каго лёгкая форма, і самі туды не імкнуцца.

Заўважыла таксама, што многія трапляюць у лякарні пасля таго, як выклікаюць хуткую, бо з паліклінік туды рэдка адпраўляюць.

— Дома таксама працягваеце лячэнне?

— Так, мне выпісалі пэўныя лекі для разрэджвання крыві, іх патрэбна піць каля паўтара месяца.

— Ці прымалі вы ўсе меры перасцярогі да таго, як захварэлі на каранавірус?

— Безумоўна. На працы, у Інстытуце мовазнаўства Нацыянальнай акадэміі навук, стараліся дыстанцыравацца, не перасякацца адно з адным. Былі, натуральна, захварэлыя і ў нашай установе, але я з імі не кантактавала.

Памяшканне пастаянна праветрывалі, маску я заўсёды насіла ў магазінах і грамадскім транспарце, але захварэць можна абсалютна ў любым месцы. Сам не будзеш ведаць, дзе гэта здарыцца.

— Як цяпер сябе адчуваеце?

— Слабасць у арганізме, таму нейкай актыўнай працай стараюся не займацца. І па вечарах спіну вельмі круціць, таму, відаць, трэба рабіць уколы, каб зняць боль. Інакш спаць проста немагчыма.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Усе навіны →
Усе навіны

Рэдактарка «Белсата» Аліна Коўшык папярэдзіла пра фэйкавыя паведамленні, разасланыя махлярамі ад яе імя

Маладую айцішніцу з Innowise Group асудзілі за палітыку5

Гарыць нафтаперапампоўная станцыя ў Башкартастане

«За ўсё, уключаючы рамонт, выйдзе $10 000 па курсе». Як мінчук будуе дом з марскога кантэйнера5

Беларуска моцна схуднела на аземпіку і расказвае, чаму гэта цяжка28

Уласнік «Мясной губерні» прасоўвае на эстраду васьмігадовую дачку. Яна ўжо паспела засвяціцца ў акцыі ў падтрымку Лукашэнкі13

Іран адмовіўся весці перамовы з ЗША без выканання пяці ўмоў8

У Беларусі сталі ставіць аўтаматы з піцай. Які там асартымент?1

Трагедыя Чорнай царквы. Як у 1920‑я навукоўцы спрабавалі ўратаваць помнікі БССР ад пралетарыяў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты21

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць