Улада77

Макей працягвае курс на абнаўленне кадраў

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта правёў калегію па пытанні «Аб выніках праверкі работ з кіруючымі кадрамі ў дзяржорганах і іншых арганізацыях і мерах па яе ўдасканаленні».

Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта правёў калегію па пытанні «Аб выніках праверкі работ з кіруючымі кадрамі ў дзяржорганах і іншых арганізацыях і мерах па яе ўдасканаленні», перадае карэспандэнт БЕЛТА.

«Кадравыя рэкамендацыі пішуцца дзеля птушачкі пад капірку, паўтараючы старыя характарыстыкі слова ў слова. Няма за гэтай рэкамендацыяй канкрэтнага чалавека, канкрэтнай асобы», — крытыкаваў Уладзімір Макей, цалкам у духу кадравых нарадаў савецкае пары.

Паводле яго слоў, асобныя кіраўнікі не ўнікаюць у кадравыя пытанні сваёй дзейнасці. Асабліва гэта ўласціва кіраўнікам рэспубліканскіх органаў. Тут відавочны шматлікія выпадкі замоўчвання агрэхаў у кадравай рабоце, падмена сапраўдных прычын вызвалення ад пасады», — наракаў кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта.

Так, у Міністэрстве прамысловасці на працягу 2006‑2008 гадоў 12 кіраўнікоў былі вызвалены ад займаных пасадаў за невыкананне прагнозных паказчыкаў і непрыняцце мер па вываду прадпрыемстваў з крызіснага становішча. У 10 з гэтых 12 выпадкаў фармулёўкі прычын звальнення гучалі як «пагадненне бакоў».

Карціну Макей намаляваў бязрадасную: «амаль усюды выяўлены факты фармалізму, пратэкцыянізму, сямейнасці, ігнаравання нарматыўна-прававой базы». Пра сямейнасць прагучала асабліва моцна.

Макей заклікаў вылучаць на вышэйшыя пасады асобаў, здольных да творчага мыслення.

Варта адзначыць, што за апошнія гады вялікае абмаладжэнне кадраў адбылося на раённым кіраўнічым узроўні, асабліва ў галіне эканомікі. Цікава, што ў апошні час перавагу сталі аддаваць людзям з веданнем замежных моваў. Цяпер Макей спрабуе прасунуць маладзейшыя кадры на нацыянальны ўзровень.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Усе навіны →
Усе навіны

УСУ атакавалі мост у Чангары ў Крыме8

Чырвоная дарожка, шыкоўныя строі, дождж і бясплатны махіта. Як прайшоў выпускны ў Ліцэі БДУ ФОТЫ16

Замест пенсіі — калонія. 72‑гадовага беларускамоўнага айцішніка асудзілі па цяжкіх палітычных артыкулах9

Учора Гомель накрыла магутная залева

Тысячы супрацоўнікаў SpaceX стануць мільянерамі пасля IPO3

Маладую беларуску пратрымалі ў расійскім СІЗА амаль 4 гады і апраўдалі. А кампенсацыю далі такую, нібыта ў твар плюнулі12

«Паступаюць пагрозы проста на месцы». Студэнт ЕГУ пра ператрусы і парады для тых, хто ў Беларусі19

«Пераклічка кожныя тры гадзіны». У «Новай Баравой» бацькі адстаялі вялізную чаргу ля сцен школы3

ЗША забілі кіраўніка найбуйнейшай венесуэльскай банды

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў1

Дэдалярызацыя ідзе ў масы. Танны даляр паўплываў на звычкі беларусаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць