Кошт расійскага прыроднага газу для Беларусі з 1 ліпеня будзе складаць 102‑103 даляры за 1 тыс. кубаметраў, паведаміў першы віцэ‑прэм’ер Беларусі Уладзімір Сямашка.
Ён нагадаў, што з 1 студзеня Беларусь плаціла 210,3 даляра за 1 тыс.куб.м, сёння цана складае 147,2 даляра.
Яшчэ ўчора Уладзімір Сямашка назваў зусім іншую цану газу, якую будзе плаціць Беларусь. Выступаючы 20 траўня на Беларускім прамысловым форуме ў Менску, Сямашка паведаміў, што цана на газ для Беларусі складзе прыкладна 200‑205 даляраў.
Хутчэй за ўсё першы віцэ‑прэм’ер проста памыліўся.
Цяпер чытаюць
Беларусь ужо не толькі пра палітвязняў. З чым Святлана Ціханоўская паехала на адзін з галоўных форумаў па бяспецы ў ЗША і што там рабіў Сяргей Ціханоўскі
Каментары