На барабаншчыка, які выступаў на нядзельных маршах, завялі крымінальную справу
Стала вядома яшчэ аб адным абвінавачаным па крымінальнай справе аб удзеле ў групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак (арт. 342 КК), якога змясцілі пад варту. Гэта Аляксей Санчук, паведамляюць праваабаронцы.
Хлопца затрымалі 4 лістапада на рэпетыцыйным пункце ў Мінску з барабаншчыкамі. Тады затрымалі не менш за 10 музыкаў. Пасля гэтага Аляксея асудзілі на 15 сутак, пасля якіх ён на волю не выйшаў.
«Яго збілі, прымусілі тэлефон адкрыць, а там ён пункты збору хлопцам на Марш прызначае. І ўсё — для іх ён арганізатар масавых беспарадкаў. Яго павінны былі выпусціць пасля 15-ці сутак 19 лістапада, але не адпусцілі. 26-га лістапада яму выставілі абвінавачванне. На дадзены момант ён знаходзіцца ў СІЗА на Валадарскага, але яго павінны перавесці ў Жодзіна, бо мера стрымання абраная пад вартай», — распавялі яго таварышы-музыкі.
-
«Ён казаў, што золата з сабой не забярэш, лепей зрабіць нешта для іншых». Дачка бізнэсмена Каліна расказала, як разам з братам чакае яго з калоніі
-
Для беларусаў мяняецца парадак уезду ў Латвію. Як ён павінен працаваць ужо з 1 верасня
-
Былая студэнтка філфака Бондарава зрабіла шэсць памылак у васьмі словах
Каментары