Улада

Лукашэнка пра пераразмеркаванне паўнамоцтваў: Дадамо каму мала

БелТА

Асноўныя прынцыпы функцыянавання дзяржавы на найбліжэйшую пяцігодку будуць устаноўлены Усебеларускім народным сходам. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па эканоміцы, піша БелТА.

Урад і Нацбанк унеслі на разгляд кіраўніка краіны пакет прагнозных дакументаў. Каб атрымаць па іх усебаковыя меркаванні і зверыць прапанаваныя падыходы з кіраўнікамі мясцовых органаў улады, на нараду да кіраўніка дзяржавы быў запрошаны шырокі склад удзельнікаў, у тым ліку вышэйшыя службовыя асобы, віцэ-прэм'еры, міністры, губернатары.

«Я ўвесь час падкрэсліваў і хачу яшчэ раз падкрэсліць: калі ўрад і парламент прымуць рашэнне, што гэтыя дакументы, якія будуць фармалізаваныя ў законах і ўказах прэзідэнта, важныя для развіцця нашай краіны, і гэта будзе задавальняць запытам мясцовых органаў улады ў асобе губернатараў, значыць, няхай будзе так», — сказаў Лукашэнка.

Пры гэтым ён папярэдзіў: «Мы вельмі бойка, вельмі хутка ажыццяўляем рознага роду прагнозы, прымаем рашэнні. Па ўсталяванай практыцы апошнія гады гэта не выконваем. Таму не будзем доўга размаўляць. Рашэнні будуць прынятыя, фармалізаваны ў законах і ўказах прэзідэнта. Адсечкі ў паўгода, дзевяць месяцаў — па выніках года хто не выканаў, сыходзіць у адпачынак. Каб не было нікому крыўдна, давайце аб гэтым дамовімся раз і назаўсёды».

«Усе настойваюць на тым, што трэба пераразмеркаванне паўнамоцтваў. Я заўсёды дадаваў: паўнамоцтвы мы пераразмяркуем, дадамо каму мала, але і адказнасць пяройдзе на тых, хто атрымае гэтыя дадатковыя паўнамоцтвы.

У дадзеным выпадку вось самая дэмакратычная схема, ва ўсіх дэмакратычных дзяржавах менавіта так: урад унёс, парламент узгадніў — калі гэта закон, кіраўнік дзяржавы яго падпісвае або адхіляе, калі парушаюцца прынцыпы, якія ўстаноўлены Усебеларускім народным сходам. На чарговыя пяць гадоў асноўныя прынцыпы функцыянавання нашай дзяржавы будуць устаноўлены гэтым з'ездам народа. Абсалютна празрыстая, прыгожая, дэмакратычная схема», — заявіў Лукашэнка.

Каментары

Цяпер чытаюць

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Усе навіны →
Усе навіны

Платформу «Тры сланы» і ініцыятыву «Вольныя» прызналі экстрэмісцкімі фармаваннямі

З 1 мая ў мінскім наземным транспарце запрацуюць кнопкі адкрыцця дзвярэй1

Два рыбакі патанулі ў Віцебскім раёне

Wildberries запусціў у Беларусі дастаўку ежы з кафэ і рэстаранаў3

Стала вядома, у чым абвінавачваюць архітэктурную студыю ZROBIM architects8

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі30

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура18

Зяленскі нагадаў Лукашэнку пра лёс Мадура

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць