Культура

Сучасны мастацкі тэатр часова зачыняецца

Адзін з акцёраў тэатра Дзяніс Дудзінскі, фота СМТ

Прадстаўнікі Сучаснага мастацкага тэатра напісалі, што без гастрольнага пасведчання на кожны спектакль не могуць яго паказваць, а «гастролькі» ім не падпісваюць ужо два месяцы, — піша Tut.by.

— Мы пяць разоў ужо падавалі запыт, але кожны раз знаходзіцца прычына на адмову, — пішуць у СМТ. — У выніку ў лістападзе мы паказалі адзін спектакль з сямі заяўленых. На снежань адказу няма, хоць наш адміністратар удакладняе [аб дазволе] кожную раніцу і ў канцы працоўнага дня. Прадстаўнікі Тэатра нагадалі, што СМТ 15 гадоў, з моманту свайго адкрыцця, існуе без дзяржаўнай падтрымкі, бо з'яўляецца недзяржаўным тэатрам і не фінансуецца ніякай структурай або арганізацыяй.

— Для нашага тэатра наступаюць няпростыя часы. Усе гэтыя гады мы выжывалі толькі за кошт сваёй дзейнасці, то-бок за кошт гледачоў і набытых імі квіткоў. Цяпер наша дзейнасць спыняецца па не залежных ад нас прычынах (на час). Мы спадзяёмся, што знойдуцца разважныя людзі, якія змогуць растлумачыць, чаму нам забараняюць працаваць і ці хутка мы вернемся да паказаў спектакляў. Пакуль гэтыя пытанні застаюцца адкрытымі.

Прадстаўнікі тэатра таксама звярнуліся да гледачоў з просьбай не вяртаць білеты на спектаклі, калі гэта магчыма, а адкласці візіт у тэатр да аднаўлення паказаў. Усе квіткі будуць сапраўдныя на спектаклі да снежня 2021 года.

У рэпертуары СМТ некалькі дзясяткаў спектакляў, усе гады з моманту заснавання акцёры выступалі на сцэне КЗ «Мінск».

Каментары

Цяпер чытаюць

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Усе навіны →
Усе навіны

Замяніў 95% трупы, але не заваяваў публіку. Што робіць з беларускім балетам экс-прэм'ер расійскай Марыінкі4

Пуцін не прыедзе на сустрэчу з Зяленскім у Канстанцінаўку9

Вучыч прывёў у прыклад беларускую роўнасць рэгіёнаў і паставіў Барысаў у адзін шэраг з Мінскам5

Украіна створыць Нацыянальны пантэон у Кіева-Пячэрскай лаўры. Чым ён будзе адрознівацца ад афіцыёзнага пантэона ў Беларусі?2

35‑гадовы дальнабойшчык з Беларусі раптоўна памёр у Кітаі. Гэта муж самай тытулаванай беларускай дзюдаісткі13

З пачатку вайны ў Чорным моры магло загінуць да 100 тысяч дэльфінаў6

Побач з Талстым і Дастаеўскім: у расійскую школьную праграму па літаратуры ўключаць кнігі пра «СВА»13

У Тэгеране праходзіць развітанне з Алі Хаменеі: Мядзведзеў пагражае блакадай праліваў, а новы лідар Ірана хаваецца ў бункеры6

У Полацку пасля рэканструкцыі адкрылі мост цераз раку Палату1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету2

Нарвегія высадзіла Бразілію з чэмпіянату свету

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць