Грамадства

Паглядзіце, якую цікавую сістэму кантролю хуткасці зрабілі ў гэтым спальным раёне Мінска ФОТА

Пілотная зона кантролю хуткаснага рэжыму арганізавана на ўчастку вул. Альшэўскага, што ў Масюкоўшчыне, пішуць Мінск-навіны.

Мінск-навіны

Паміж ГУУС Мінгарвыканкама і СЗАТ «Бяспечныя дарогі Беларусі» заключаны дагавор аб супрацоўніцтве, распавёў намеснік начальніка аддзела тэхнічных сродкаў і сістэм ДАІ ГУУС Мінгарвыканкама Дзяніс Лівановіч.

У рамках праекта на вуліцы Альшэўскага — ад 6-га Пуцеправоднага зав. да дома № 61 — арганізавана пілотная зона. Тут праходзяць доследную эксплуатацыю новыя тэхнічныя сродкі (тэхналогіі і абсталяванне), прызначаныя для ажыццяўлення кантролю ў галіне дарожнага руху. Гаворка ідзе аб фіксацыі парушэнняў ПДР: хуткасных рэжымаў і праезду транспартных сродкаў на забараняльны сігнал святлафора.

Прычым фіксуецца сярэдняя хуткасць руху на пазначаным участку вулічна-дарожнай сеткі.

Па словах спецыяліста, месца для эксперыменту абрана не выпадкова. Дарога там падзелена на дзве паласы, шырыня кожнай — 5,25 м. Хуткасць руху транспартных сродкаў на кантраляваным участку даўжынёй 300 м абмежаваная 40 км/г у абодвух напрамках з 7:00 да 20:00.

Мінск-навіны

Побач з дарогай размешчаны сярэднія школы № 81 і 128, гарадская паліклініка №12.

Аб магчымым з'яўленні на праезнай частцы юных удзельнікаў руху кіроўцаў папярэджваюць інфармацыйны шчыт і жоўтая разметка на асфальце з надпісамі «Школа». Раней супрацоўнікі ДАІ фіксавалі нярэдка на гэтым участку перавышэнне хуткасці.

Зараз за парушальнікамі правілаў сочаць камеры відэаназірання. Пакуль яны працуюць у тэставым рэжыме.

Каментары

Цяпер чытаюць

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава5

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Усе навіны →
Усе навіны

На ўзбярэжжы Аўстраліі знайшлі загадкавыя шары. Імі займаюцца спецыялісты па космасе2

Расійскі турыст з бычком атрымаў 15 сутак. Ён застанецца на Акрэсціна34

Слесар з Оршы бегаў ад войска на радзіме, каб пасля памерці за Пуціна. Перад адпраўкай на забой для яго закацілі дыскатэку з афрыканцамі23

Шасцігадовая дзяўчынка на ровары загінула на дарозе пад Магілёвам4

Пацярпелы ад пажару дом у цэнтры Мінска накрылі часовым дахам і паскараюць капітальны рамонт

Звольнілі галоўнага следчага Мінскай вобласці. У 2020 годзе ён моцна засвяціўся9

Піцэрыя італьянца пад Смалявічамі зноў адновіць працу

Даўжэзныя чэргі на АЗС выцягнуліся ў Омскай вобласці пасля сённяшняга ўдару па НПЗ ВІДЭА5

Пад памілаванне да 3 ліпеня трапілі хатнія хімікі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава5

З Міністэрства культуры звольнілі першага намесніка Маркава

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць