Грамадства

Нацбанк загадаў разблакаваць карткі беларусаў, на якія прыходзілі грошы ад фондаў салідарнасці

У лістападзе беларусы, якія атрымлівалі кампенсацыі ад фонду BY_help, сутыкнуліся з блакаваннем сваіх карт і замарозкай грошай на іх у памеры атрыманай выплаты. Калі сродкаў на рахунку не хапала, баланс сыходзіў у мінус. Таксама з-за накладзенага арышту ў некаторых не было магчымасці атрымаць нават пенсіі і дапамогі — яны цалкам спісваліся ў кошт атрыманай раней выплаты ад BY_help. Цяпер некаторыя з тых, у каго былі заблакаваныя карты, паведамляюць, што яны зноў запрацавалі, а ўсе грошы вярнуліся. Як Tut.by растлумачылі ў адным з банкаў, гэта звязана з тым, што Нацбанк і Следчы камітэт удакладнілі механізм накладання арышту на выплаты ад BY_help. Цяпер яны не могуць кампенсавацца за кошт сродкаў, атрыманых з іншых крыніц.

Адзін з чытачоў напісаў пра тое, што раней яго карта была заблакаваная, а баланс на ёй сышоў у нуль. Цяпер картка зноў працуе, і на рахунак вярнуліся 500 рублёў, што ляжалі там раней.

— Я нічога для гэтага не рабіў і не высвятляў, цяпер знаходжуся за мяжой. Адвакат прапаноўваў атрымаць адказ з банка і напісаць заяву ў СК, але банк адказвае толькі на пісьмовыя асабістыя заявы, — распавядае чытач. — Грошы з карты я цяпер зняў.

У адным з банкаў растлумачылі, што ў пачатку месяца Нацбанк разаслаў банкам ліст, у якім выклаў механізм выканання пастановы Следчага камітэта і ўзгадніў гэты механізм са СК.

— Там выразна прапісана, што грашовыя сродкі, якія паступаюць з іншых крыніц, арышту не падлягаюць. Калі грошы былі атрыманы з крыніцы, якая падлягае арышту, і выкарыстаны, то іх пакрыццё з іншых крыніц не прадугледжваецца. У лісце было апісана некалькі сітуацый. У прыватнасці, адна з іх такая: грошы прыйшлі з крыніцы, якая падлягае арышту, іх цалкам патрацілі, і яны адсутнічаюць на рахунку. Праз нейкі час на рахунак паступілі грошы з іншай крыніцы: гэта можа быць зарплата, пенсія, дапамога, іншыя пералічэнні. Яны не падлягаюць арышту. Таму банкі перагледзелі ўмовы арышту і знялі блакаванні, — тлумачаць у банку.

Каментары

Цяпер чытаюць

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Усе навіны →
Усе навіны

СК: Крымінальнай справы супраць экс-кіраўніка Гомеля няма1

У краме заўважылі «фермерскую соль»: кілаграм каштуе 800 рублёў2

«Мыцца немагчыма, піць страшна». У Пінску людзі месяцамі скардзяцца на ваду3

Амерыканская актрыса з фільма жахаў «Званок» памерла ва ўзросце 35 гадоў1

Сем самых прыгожых аэрапортаў свету2

Праўнук Леаніда Брэжнева трапіў у палон ва Украіне10

Памёр трэнер французскага «Брэста» Эрык Руа. Ён 3,5 года таемна змагаўся з ракам

Маскоўскі нафтаперапрацоўчы завод гарыць прынамсі ў пяці месцах пасля ўдараў украінскіх беспілотнікаў11

Аўтобус з беларускімі дзецьмі, што трапіў пад удар у Бранскай вобласці, вярнуўся на радзіму13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі1

На «Беларуськаліі» загінуў 34‑гадовы Аляксей. Трагедыю замаўчалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць