Грамадства

Адміністрацыя БДЭУ падае ў міліцыю спісы студэнтаў на пакаранне? Копія дакумента

10 снежня ў сеціве з’явілася копія дакумента, у якім прарэктар па выхаваўчай рабоце БДЭУ Сяргей Скрыба просіць начальніка Заводскага РУУС прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці іх студэнтаў за акцыю на прыступках 4-га корпуса, датаваную яшчэ 13 кастрычніка.

Вось так выглядаў той самы дакумент. Фота: тэлеграм-канал «БДЭУ 97%».

Сёння мы папрасілі самога Сяргея Скрыбу пракаментаваць такую методыку выхавання і ўвогуле спраўдзіць яе існаванне ў сценах БДЭУ. Пачуўшы, што яго меркаваннем цікавіцца СМІ, прарэктар папрасіў звяртацца ў прэс-службу і адразу кінуў слухаўку.

У прэс-службе ВНУ «Нашу Ніву» папрасілі накіраваць усе пытанні да рэктарата ў афіцыйным запыце. Разглядзець яго абяцалі «цягам двух-трох дзён». Мы абавязкова апублікуем каментар ВНУ, як толькі атрымаем адказ. 

Праўда, увечары, амаль у канцы працоўнага дня, у афіцыйным канале БДЭУ з’явіўся відавочны «тызер» да яго:

«У адказ на спробы дыскрэдытаваць наш універсітэт шляхам публікацыі неправеранай інфармацыі і іншых матэрыялаў негатыўнага зместу пра дзейнасць універсітэта ў розных Telegram-каналах адзначаем, што ў сваіх рашэннях і дзеяннях адміністрацыя кіруецца Кодэксам аб адукацыі Рэспублікі Беларусь, Статутам, Правіламі ўнутранага навучальнага распарадку, адміністрацыйным і прававым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь. 

Яшчэ раз звяртаем увагу на тое, што, згодна з вышэйадзначанымі дакументамі, універсітэт не можа з'яўляцца месцам для правядзення несанкцыянаваных масавых імпрэз». 

Раней праваабарончы цэнтр «Вясна» са словаў студэнта Назара Бязносіка расказваў падрабязнасці той самай акцыі ў кастрычніку — тады студэнты селі на прыступках ВНУ. Гэта была акцыя супраць гвалту ў дачыненні да пенсіянераў. Здымалі мерапрыемства самі супрацоўнікі БДЭУ. У міліцыю пасля выклікалі 11 студэнтаў. Частку аштрафавалі, з’явіўся таксама загад на іх адлічэнне.

Каментары

Цяпер чытаюць

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых4

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

Усе навіны →
Усе навіны

У Брэсце сутыкнуліся матацыкл і мапед: загінулі тры чалавекі

Як зрабіць дрон амаль нябачным? Навукоўцы прапанавалі нечакана простае рашэнне9

Прарыў мараканцаў у Сеуту: што гэта было? Ці магла гэта быць тонкая помста Вашынгтона Мадрыду? І ці адаб’ецца на легалізацыі беларусаў?20

133 сілавікі на 277 чалавек, з якіх 26 дзеці. Стала вядома, як разганялі злёт пад Расонамі15

У бабы Ані ў Чачэрскім раёне хата круцейшая за музей. А сама яна спявае, вышывае і беражэ традыцыі3

У Гродзенскім раёне мужчына пайшоў у лес і не вярнуўся

Італія прыпыніла «шэнген» з Іспаніяй на фоне мігранцкага крызісу ў Сеуце

Латвія «па тэхнічных прычынах» закрыла мяжу з Беларуссю40

У Кеніі раптоўна загінулі 15 сланоў. Перад смерцю ў іх быў параліч

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых4

У цэнтры Масквы нешта ўзарвалася ў элітным рэстаране — трое загінулых

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць