4 ліпеня ў Віцебску адбылося першае судовае паседжаньне паводле пазову да незалежнай газэты «Витебский курьер». Віцебскі прадпрымальнік Аляксандар Данілаў палічыў, што надрукаваны ў газэце артыкул нашкодзіў рэпутацыі яго бізнэсу. У тым артыкуле вялося пра адвод зямельнай плошчы на пабудову забаўляльнага комплексу. Будаўніцтва можа часткова закрануць плошчу Свабоды і парк імя Фрунзэ. Паводле аўтара артыкулу, вырашэньне зямельнага пытаньня на карысьць Данілава адбылося без уліку грамадзкай думкі, правядзеньня гарадзкога конкурсу і абвяшчэньня тэндэру. Паводле яго меркаваньня, прадпрымальнік мае сувязі ў выканкаме, якія і скарыстаў для вырашэньня свайго пытаньня.

Рэдактар «ВК» Уладзімер Базан перадаў у суд копію ліста з Акадэміі навук, у якім гаворыцца пра незаконнасьць рашэньня віцебскага гарвыканкаму наконт адводу зямлі. На тым месцы знаходзяцца падмуркі Сьвятамікольскай катэдры, яшчэ раней там месьцілася царква Параскевы Пятніцы. Аднак судзьдзя зьвярнула ўвагу на тое, што копія ліста юрыдычна не завераная і прызначыла другое слуханьне на 26 ліпеня.
Прадпрымальнік Данілаў, у мінулым інструктар абкаму партыі, займаецца здачай у арэнду памяшканьняў, яго жонка валодае турыстычнай фірмай.
Справа нагадвае рэмэйк колішняга ціску на газэту «Народная воля» з дапамогай вытворцы сподняга Сяргея Атрошчанкі.
Каментары