Здарэнні

СМІ: Злодзей у законе Лавасаглы Батумскі стаў куратарам крымінальнага свету Беларусі

Грузінскі злодзей у законе Міндзія Гарадзэ, вядомы ў крымінальных колах як Лавасаглы Батумскі, стаў вонкавым куратарам крымінальнага свету Беларусі.

Пра гэта Lenta.ru распавяла рэдактар інфармацыйнага агенцтва «Прайм Крайм» Вікторыя Гефтэр.

mzk1.ru

Апошнія шэсць месяцаў Гарадзэ правёў у СІЗА №1 Мінска, што на Валадарскага, і паспеў добра вывучыць працэсы, якія адбываюцца ў крымінальным свеце краіны. Злодзей у законе вызваліўся з ізалятара ў пачатку студзеня і пакінуў Беларусь, але паспеў замацаваць у краіне свайго прадстаўніка Аляксандра Пазняка, піша lenta.ru.

Пазняк, у сваю чаргу, з'яўляецца набліжаным злодзея ў законе Алега Герасімовіча (Муму) — яны разам былі арыштаваныя за панажоўшчыну ў казіно «Венецыя» ў Оршы, якая адбылася ў мінулым лістападзе.

Падчас свайго знаходжання ў мінскім СІЗА №1 Гарадзэ накіроўваў прадстаўнікам крыміналу краіны «малявы» (пасланні), у якіх казаў пра незадаволенасць, што адбываецца ў злачынным свеце Беларусі і заклікаў па ўсіх пытаннях звяртацца толькі да яго, падкрэслівае lenta.ru.

Пры гэтым Гарадзэ адзначаў, што не лічыць дзеючымі злодзеямі ў законе ні Аляксандра Кушнярова (Саша Кушнер) — галоўнага беларускага крымінальнага аўтарытэта — ні яго галоўнага канкурэнта Паўла Алексяевіча (Паштэт Мінскі). Пры гэтым, як адзначае крыніца «Прайм Крайм», аб сабе ў СІЗА №1 Гарадзэ пакінуў вельмі яркую памяць.

У прыватнасці, у знак пратэсту ён двойчы зашываў сабе рот — як адзначае крыніца, дзякуючы такім учынкам сярод крымінальных аўтарытэтаў Беларусі Гарадзэ «нават няма з кім паставіць у адзін шэраг». Пры гэтым той факт, што злодзей у законе заявіў аб сабе як аб куратары беларускага крыміналу, з'яўляецца балючым ударам па Аляксандры Кушнярове.

Фактычна, Гарадзэ стаў першым іншым злодзеем у законе, які занурыўся ў злачынны свет Беларусі, не прызнаў уладу Кушнярова і адхіліў яго стаўленікаў, дадае lenta.ru.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові3

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Усе навіны →
Усе навіны

На ўсходзе Францыі людзей устрывожыў п'яны алень ВІДЭА4

У Маскве забаранілі публікаваць інфармацыю пра наступствы ўкраінскіх удараў — акрамя афіцыйнай3

Былы беларускі міліцыянер шукае «пародзістую прыгажуню». Называе сябе мільянерам, а сам судзіцца з былой жонкай за аліменты34

Аварыю на чыгунцы ў Белгарадскай вобласці справакавала расійская бомба

Стварылі дзяржаўную камісію для перапісвання падручнікаў па гуманітарных прадметах9

«Прыгажун. Яшчэ больш стаў падобны да прынца». У тыкток нагналі ботаў, якія расхвальваюць прыгажосць Мікалая Лукашэнкі38

«Мець машыну, даражэйшую за кватэру? Такое магчыма толькі ў Мінску». Француз расказаў, чым яго здзіўляюць беларусы8

У Мінску закладаюць «Качыны востраў»2

У Гомелі пачалі вытворчасць печкі-ракеты для дачнікаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові3

«Лічу, што гэта мая місія». Беларускамоўны Павел з ДЦП выклікаў хвалю захаплення, зайздрасці і любові

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць