Грамадства

Увядзенне біяметрычных пашпартоў перанеслі

Мяркуецца, што яны будуць уведзеныя з ліпеня. Раней называлася дата 30 красавіка.

БелТА

Па словах міністра ўнутраных спраў Івана Кубракова, раней агучаны тэрмін выдачы дакументаў — 30 красавіка — пераносіцца на больш позні тэрмін, з улікам пастаўленых на нарадзе Аляксандрам Лукашэнкам задач, паведамляе «Інтэрфакс».

Міністр унутраных спраў Іван Кубракоў паведаміў пасля нарады, што падначаленае яму ведамства гатова да выдачы новага віду дакументаў.

«Звярталася ўвага на зручнасць для насельніцтва пры атрыманні, выкарыстанні біяметрычных дакументаў, — дадаў Іван Кубракоў. — Мы далажылі кіраўніку краіны пра ахову персанальных даных, і ён пагадзіўся з тым, што сёння тэхнічна прыватныя звесткі абаронены», піша «Звязда».

Міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Канстанцін Шульган паведаміў, што тэхнічная сістэма для ўвядзення біяметрычных дакументаў у высокай ступені гатоўнасці, але пытанне, на якім засяродзілі ўвагу на нарадзе, — зручнасць навацый для насельніцтва.

«Калі вы не захочаце пераходзіць на новыя дакументы, вы павінны мець магчымасць са звычайным пашпартам атрымліваць тое, што прадугледжана [ID-карткай]», — сказаў міністр.

Наконт тэрмінаў выдачы Канстанцін Шульган адзначыў: усе ведамствы зацікаўлены скончыць працу ў самы кароткі час, і прапануецца варыянт запуску сістэмы з ліпеня. Міністр дадаў, што старым пашпартам можна будзе карыстацца да сканчэння тэрміна яго дзеяння.

«Напрыклад, ваш стары пашпарт патрабуе замены. Вы прыходзіце, атрымліваеце ID-карту як унутраны пашпарт, а калі плануеце выезд за мяжу, плюс да ID-карткі атрымліваеце яшчэ і біяметрычны пашпарт», — тлумачыць Канстанцін Шульган.

Па яго словах, прапрацоўваецца сістэма выдачы новых пашпартоў з біяметрычным чыпам для выездаў за мяжу, але каб новы пашпарт быў пры гэтым юрыдычна значны і ўнутры краіны.

«Каб гэта прадугледзіць, трэба вярнуцца да пытання тэхналагічнага. Таму што задумка была — у першую чаргу атрымліваць ID-карту, а да яе біяметрычны пашпарт. А калі грамадзянін хоча атрымаць толькі «кніжачку» (біяметрычны пашпарт для выезду) трэба разгледзіць тэхналогію выдачы. Але аб'яднання дакладна не будзе», — канстатаваў міністр.

Каментары

Цяпер чытаюць

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана2

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Усе навіны →
Усе навіны

У Гродзенскім заапарку ўпершыню нарадзілася птушаня палярных соў3

Беларуска два гады здымала кватэру ў Польшчы, а потым атрымала рахунак на восем тысяч еўра5

Новы прарэктар па бяспецы пратрымаўся ў Гродзенскім дзяржаўным універсітэце ўсяго дзевяць месяцаў1

З-за ўдару дрона не працуе пункт пропуску на беларуска-расійскай мяжы2

Мілінкевіч пакінуў у спадчыну пасля сябе канцэпцыю, якая застаецца жыццяздольнай і актуальнай. Піша Мікола Бугай12

У цэнтры Мінска прадаюць заводскі корпус за велізарныя грошы1

«Мы ўсе былі на роўных». Былы польскі мытнік з Баброўнікаў расказаў пра ўдзел у кантрабандзе цыгарэт з Беларусі6

«Правал, думаю. Капец». Севярынец расказаў, як Мілінкевіч скарыў вяскоўцаў ды лесавікоў на самай мяжы з Расіяй5

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана2

Што вядома пра Максіма Палянскага і Мікалая Свірыдава — беларускіх альпіністаў, якія зніклі ў гарах Кыргызстана

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць