Грамадства

Памятаеце хлопца, які ў ліпені пабег на амапаўцаў у KFC? Ён змог замяніць крымінальную справу на адміністратыўную і выйшаў са штрафам

Пасля адмовы ў рэгістрацыі Бабарыкі і Цапкалы кандыдатамі ў прэзідэнты па краіне прайшлі акцыі пратэсту, на Нямізе 14 ліпеня былі сутыкненні з АМАП.

Тады на відэа трапіў эпізод з рэстарана KFC: хлопец забягае ў натоўп АМАПу, хапае чалавека ў чорным за руку, яго скручваюць. 

Гэты хлопец, А.Ш (не хоча, каб імя апублічвалася), быў адным з першых затрыманых у краіне па 364 артыкуле Крымінальнага кодэкса — гвалт або пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў унутраных органаў.

Лёсы затрыманых па такім артыкуле складваюцца па-рознаму. Ш. у гэтым плане даволі фартовы чалавек — з яго знялі крымінальнае абвінавачванне і ў верасні выпусцілі. 

Як так выйшла? Хлопец расказаў «Нашай Ніве». 

«Гэта стала для мяне прыемным сюрпрызам. Я думаў, што буду сядзець як мінімум да моманту, пакуль усё скончыцца. Але ці то 8-га, ці то 10 верасня мяне і яшчэ трох затрыманых у той дзень хлопцаў выпусцілі — мы на выхадзе перасекліся. 

А ўсё было так: пасля затрымання мне выставілі 342 (арганізацыя дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 артыкулы. З 342‑м нічога ў іх не выйшла, відавочна, што нічога я не арганізоўваў. А з 364‑м закон нечакана, спрацаваў на маю карысць.

Быў выкарыстаны 86‑ты артыкул Крымінальнага кодэкса — вызваленне ад крымінальнай адказнасці коштам прыцягнення да адміністратыўнай, мне гэтую справу перакваліфікавалі. 

У выніку я заплаціў 30 базавых штрафу, 2580 рублёў «на лячэнне» амапаўца, а таксама нейкую суму за пашкоджанае абмундзіраванне. 

Сядзеў я некалькі месяцаў, у асноўным сукамернікі былі маладыя па 328‑м артыкуле, за наркотыкі. Мы глядзелі тэлевізар і спрабавалі расшыфраваць яго як крывое люстэрка і зразумець, што ж за сценамі адбываецца насамрэч», — расказаў хлопец. 

Ён пакінуў без адказу пытанне пра прычыны сваіх паводзін і пра тое, ці шкадуе аб нечым. 

Каментары

Цяпер чытаюць

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму2

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Усе навіны →
Усе навіны

У Польшчы адмянілі канцэрт скандальнага рэпера Канье Уэста3

Паляванне на пакемонаў. У Брытаніі масава рабуюць крамы, якія гандлююць карткамі з казачнымі істотамі

Беларусам Алене і Крыстафу, у якіх у Варшаве згарэла арэндная кватэра, за дзень сабралі больш за $16 тысяч19

Беларус, якому забаранілі ўязджаць у Еўропу, знайшоў хітры спосаб, як гэта абысці7

Спецыялісты патлумачылі, наколькі небяспечныя масты і пуцеправоды, хібы якіх паказваюць у інтэрнэце2

Беларусы за 10 гадоў аб'ехалі ўсе раёны краіны. А цяпер яны падзяліліся парадамі, памылкамі і склалі шэсць маршрутаў для пачаткоўцаў5

Памёр Вячаслаў Нікіфараў

Улады Малдовы замкнулі расійскіх вайскоўцаў у Прыднястроўі11

Беларуска аб'явіла пошук сяброўкі для «бостанскага шлюбу». Яе падтрымалі21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму2

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць