Здароўе

Кавід мае наступствы нават пасля бессімптомных выпадкаў

Даследчыкі выявілі анамаліі ў людзей, якія хварэлі на каранавірус бессімптомна. Гэта ўздымае пытанне пра магчымую рызыку ў далейшым жыцці пасля перанесенай інфекцыі.

Фота Depositphotos.com

Згодна з апошнімі ацэнкамі навукоўцаў, ад чвэрці да трэці выпадкаў заражэння каранавірусам праходзяць бессімптомна. Шматлікія даследаванні выявілі, што ў бессімптомных пацыентаў пазней назіраюцца анамаліі ў лёгкіх. Некаторыя працы паказалі, што ў спартоўцаў назіраліся змены ў працы сэрца пасля кавіду, у тым ліку бессімптомнага. А даследаванне, прысвечанае вывучэнню лёгкіх і бессімптомных выпадкаў кавіду ў дзяцей, выявіла прыкметы магчымага пашкоджання дробных крывяносных сасудаў, паведамляе выданне The Wall Street Journal.

Пакуль незразумела, якія менавіта наступствы для здароўя могуць выклікаць гэтыя эфекты. Мала вірусаў вывучаліся так жа дасканала, як каранавірус, таму верагодна, што іншыя інфекцыі вядуць да падобных эфектаў, але пры гэтым не выклікаюць сур’ёзных праблем са здароўем. У многіх выпадках пашкоджанні знікнуць самі па сабе, сцвярджаюць дактары. Тым не менш, на думку спецыялістаў, неабходна праводзіць дадатковыя даследаванні пасля перанесенага кавіду, каб загадзя выявіць магчымыя наступствы.

«Ёсць рызыка ўнутраных пашкоджанняў для пацыентаў, пра якія яны не ведаюць. Пэўныя працэсы могуць павольна адбывацца ў арганізме, а пасля ў канчатковым выніку яны прыводзяць да хранічных станаў», — сцвярджае Эрык Топаль, заснавальнік медыцынскага даследчага цэнтра Scripps Research Translational Institute у Ла-Холья, штат Каліфорнія.

Эрык Топаль з’яўляецца суаўтарам даследавання, апублікаванага ў студзені ў часопісе Annals of Internal Medicine, дзе было падлічана, што прынамсі трэць хворых на кавід пераносяць інфекцыю бессімптомна. Вынікі былі заснаваныя на аглядзе 61 даследавання з удзелам 1,8 мільёна чалавек.

Згодна з нядаўнімі даследаваннямі, 60% з 37 пацыентаў з бессімптомнай каранавіруснай інфекцыяй паказалі прыкметы нязначнага запалення лёгкіх падчас камп’ютарнай тамаграфіі, а ў некаторых выявілі сімптом «матавага шкла» (сімптом, які адлюстроўвае паталагічныя змены ў лёгкіх на ўзроўні альвеол).

Эрык Топаль сцвярджае, што даследаванне стану лёгкіх пацыентаў пасля бессімптомнага кавіду паказала парушэнні, якія рэдка сустракаюцца ў здаровых людзей, але падобныя да тых, што маюць пацыенты з сімптомамі.

Некаторыя дактары сцвярджаюць, што такія пашкоджанні лёгкіх пройдуць самі па сабе, але пакуль няма даследаванняў, якія б паказалі, ці насамрэч гэта так.

Праблемы з сэрцам — яшчэ адна нагода для непакою. У даследаванні, апублікаваным у ліпені 2020 года ў часопісе JAMA, нямецкія навукоўцы выявілі, што 78 са 100 пацыентаў з кавідам мелі анамальную МРТ сэрца праз два месяцы пасля хваробы, а 60 мелі МРТ, якая паказвала запаленне сардэчнай мышцы. У даследаванні ўдзельнічалі 19 бессімптомных пацыентаў, таму нямецкія даследчыкі прыйшлі да высновы, што пашкоджанні сэрца не залежаць ад ступені цяжкасці захворвання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце4

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрмін працягласці гэтых збораў можа скласці да 60 сутак, час прыбыцця на зборы — да сутак6

Марына Адамовіч: Старыя коцікі нават праз пяць гадоў прызналі свайго гаспадара3

З Каардынацыйнай рады выйшаў Блок Пракоп’ева і Ягорава15

Ціханоўская: Калі мы хочам сапраўднага міру ў Еўропе — то мы павінны аслабіць Пуціна і яго паплечніка Лукашэнку4

У кіно па-беларуску пакажуць другую частку «Валадара пярсцёнкаў»

Лосік расказаў, праз якія пакуты прайшоў музыка Tor Band Яўген Бурло5

У 39 гадоў памёр саліст гурта Shortparis1

Эйсмант: Статкевіча памілавалі ўжо паўгода таму, але тады ён вярнуўся ў турму36

«Там пекла для ўсіх: і для супрацоўнікаў, і для асуджаных». Гутарка з былым палітвязнем, блогерам Паўлам Спірыным1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце4

Добраахвотнік расказаў пра службу з Лазоўскім і яго апошнюю баявую задачу ў Бахмуце

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць