Свет88

У Крамлі пракаментавалі зварот Звягінцава да Пуціна «скончыць ужо гэтую бойню»

Пяскоў заявіў, што ў славутага рэжысёра «няма права голасу».

Андрэй Звягінцаў на ўручэнні прэміі ў Канах. Фота: AP Photo / Andreea Alexandru

Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў заявіў, што расійскі рэжысёр Андрэй Звягінцаў не мае права заклікаць да спынення вайны Расіі з Украінай. Так Крэмль адрэагаваў на прамову рэжысёра на Канскім кінафестывалі, дзе 23 мая ён атрымаў Гран-пры за свой новы фільм «Мінатаўр».

Са сцэны Звягінцаў звярнуўся да Уладзіміра Пуціна з заклікам: «Скончыце ўжо гэтую бойню. Увесь свет чакае гэтага».

На брыфінгу 25 мая Пяскоў адзначыў, што асабіста ён перадаваць гэтыя словы Пуціну не будзе, і выказаў сумнеў, што гэта зробіць нехта іншы.

Сваю пазіцыю прадстаўнік Крамля патлумачыў так: «Звягінцаў ніколі не асуджаў крывавую бойню, якую ўчыніў кіеўскі рэжым на Данбасе. Пачынаючы з 2014 года, калі пачалася вайна. Вось калі б ён тады гэта рабіў, напэўна, у яго было б права голасу. А зараз у яго такога права няма».

Пяскоў таксама дадаў, што ў Крамлі фільм «Мінатаўр» не глядзелі.

Кінакрытык Антон Долін назваў «Мінатаўр», які атрымаў Гран-пры ў Канах, як першую мастацкую кінастужку, прысвечаную Расіі эпохі «спецыяльнай ваеннай аперацыі».

Каментары8

  • Жвір
    25.05.2026
    Права голасу няма ў таго, у каго няма сумленьня, і тут гэта не Зьвягінцаў.
  • Ё
    25.05.2026
    Шчыра кажучы, пофіг на Пяскова і на Звягінцава. З Пясковым і так усё зразумела, але пра спыненне крывавай бойні хто толькі зараз не лямантуе з расейцаў, пачынаючы ад Z-блогераў і ваенкораў, да харошых рускіх. Звягінцаў не сказаў нічога такога, пра што не кажа Стралкоў ці турбапатрыёт Калашнікаў. Звягінцаў не сказаў асноўнае, што адрознівае яго ад Стралковых, - Расія павінна вярнуць Украіне яе тэрыторыі, уключаючы Крым і выплаціць кампенсацыю. Усё іншае, гэта кан'юктура. Таму не ведаю, навошта НН тут стварае вобраз "не такого как все" Звягінцава.
  • Жора Ментаўр
    25.05.2026
    Ты як чалабітную цару кладзеш, халоп?
    Ты наогул гэты... сінефіл, во.

Цяпер чытаюць

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС16

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Усе навіны →
Усе навіны

Раскошнага іранскага самалёта, які ўзяўся лётаць з Тэгерана ў Мінск, хапіла толькі на чатыры рэйсы туды-назад4

Загінуў генерал, якому толькі паўмесяца таму далі Героя Расіі. Гэты 17‑ы забіты расійскі генерал. Украіна не страціла ніводнага 11

Нафтавікі ЗША папярэдзілі, што механізмы стрымлівання сусветнага паліўнага крызісу вычарпаныя10

У Докшыцкім раёне загінула 22‑гадовая мадэль з Санкт-Пецярбурга8

З самаробным чоўнам, гусямі і зёлкамі замест лекаў. Як жыве сапраўдны палескі рабінзон4

У Ізраілі пры дапамозе сакрэтнай агенткі выкрылі сетку, якая ўцягвала беларусак у прастытуцыю3

У Польшчы беларуска на квадрацыкле сарвалася з абрыву ў Віслу4

Беларускія футбольныя каманды збіраюцца гуляць у чэмпіянаце Расіі7

Прапускную здольнасць «Каменнага Лога» павялічаць у тры разы5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС16

Хто з палітвязняў выйшаў на свабоду 16 верасня ПОЎНЫ СПІС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць