Грамадства

У Мінску абгарадзілі суд, у якім будуць разглядаць справу топ-менеджараў «Белгазпрамбанка»

Будынак суда Маскоўскага раёна Мінска агарадзілі. Там у чацвер будзе праходзіць папярэдняе судовае пасяджэнне па «справе Белгазпрамбанка». Гэтую інфармацыю Tut.by пацвердзілі ў прэс-службе Вярхоўнага суда.

Звычайна падобныя агароджы з'яўляюцца на буйных мерапрыемствах у горадзе.

У прэс-службе Вярхоўнага суда растлумачылі, што меры бяспекі звязаныя з працэсам у дачыненні да топ-менеджараў «Белгазпрамбанка», які сёння праанансавалі.

Вярхоўны суд прыняў да вытворчасці для разгляду па першай інстанцыі крымінальную справу па абвінавачванні Віктара Бабарыкі ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 235, ч. 3 арт. 430 КК; Аляксея Задойкі, Кірыла Бадзея, Сяргея Шабана, Дзмітрыя Кузьміча, Аляксандра Ільясюка, Сяргея Дабралета ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК, Віктара Кабяка ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч.2 арт. 431 КК.

— З шасцю абвінавачанымі заключаны дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве, у сувязі з чым для вырашэння пытання аб прызначэнні судовага разбору па крымінальнай справе на 4 лютага 2021 года прызначанае папярэдняе судовае пасяджэнне, — сказана ў паведамленні Вярхоўнага суда.

Паведамляецца, што ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй будуць прыняты меры па недапушчэнні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі і забеспячэнні сацыяльнага дыстанцыявання пры рассаджванні ў зале. Таксама будуць прынятыя неабходныя меры бяспекі.

Суд Маскоўскага раёна маглі выбраць для разгляду гучнай справы таму, што там вельмі змяшчальныя залы.

Паводле інфармацыі Sputnik, Віктара Бабарыкі на папярэднім пасяджэнні не будзе. Яго адвакаты аб пасяджэнні нічога не чулі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Усе навіны →
Усе навіны

Петэр Мадзьяр заявіў, што параіў бы Пуціну завяршыць вайну3

«Адкуль вы ўсе?!» Слава Камісаранка быў ашаломлены складам гледачоў на сваім канцэрце ў ЗША21

У Мінску сабутэльнікі забілі таварыша і вынеслі паміраць на лесвічнай пляцоўцы5

У мінскім аэрапорце па вяртанні з Грузіі затрымалі фатографа Аляксандра Шышко6

Танны аналаг Егіпта. Беларуска расказала, як адпачыла ў Камбоджы6

Прыёрбанк перавёў на рахункі дзяржавы мінімум 800 мільёнаў рублёў2

Мінчанка ляжала на ложку-трансформеры, калі той раптам склаўся2

У Гомелі зноў працуе рэстаран «Спадчына», закрыты пасля «Гукання вясны»

Навукоўцы ў шоку ад вынікаў даследаванняў інтэлекту пакалення Z14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»2

Пілот, які разбіўся на дэльтаплане пад Мінскам, — гітарыст гурта «Колер Алоэ»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць