Грамадства

Будынак суда акружаны, усе пасяджэнні адмененыя. Як пачынаецца працэс па «справе Белгазпрамбанка»

4 лютага пачалося папярэдняе судовае пасяджэнне па «справе Белгазпрамбанка», яго разглядае Вярхоўны суд у будынку суда Маскоўскага раёна. Будынак суда застаўлены металічнымі агароджамі, па перыметры дзяжураць сілавікі ў балаклавах, для наведвальнікаў суд зачынены да 15.00, усе пасяджэнні адмененыя. Прынятыя беспрэцэдэнтныя меры бяспекі, якіх не было нават па справе аб выбуху ў метро, піша Tut.by.

Фота Надзеі Бужан

Аб папярэднім пасяджэнні па справе стала вядома напярэдадні. Прэс-служба Вярхоўнага суда адмовілася дапусціць на працэс журналістаў найбуйнейшых незалежных медыя Tut.by, «Наша Ніва», Onliner, БелаПАН, «Комсомольская правда в Беларуси» і інш. Афіцыйная прычына — прафілактыка каранавіруса, аднак на працэсе па «справе Уцюрына», які таксама Вярхоўны суд разглядаў у будынку суда Маскоўскага раёна, такіх выключэнняў не было, хоць ужо тады была пандэмія.

Па «справе Белгазпрамбанка» праходзіць восем фігурантаў: Віктар Бабарыка («адмыванне» сродкаў, атрыманых злачынным шляхам; атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), Аляксей Задойка, Кірыл Бадзей, Сяргей Шабан, Дзмітрый Кузьміч, Аляксандр Ільясюк, Сяргей Дабралёт (усе — атрыманне хабару ў асабліва буйным памеры), Віктар Кабяк (дача хабару паўторна альбо ў буйным памеры).

З шасцю абвінавачанымі заключаны дасудовыя пагадненні (з Бадзеем, Дабралётам, Кузьмічом, Ільясюком, Шабанам, Кабяком заключаны дасудовыя пагадненні аб супрацоўніцтве), Віктар Бабарыка ў іх лік не ўваходзіць, таму на папярэднім судовым пасяджэнні яго сёння няма. Абвінавачаныя, якія заключылі пагадненне, заявілі ў судзе, што пайшлі на гэта добраахвотна і выканалі ўсе ўмовы.

Абарону абвінавачаных ажыццяўляюць больш за дзесяць адвакатаў, сярод іх сёння на працэсе былі заўважаныя Ганна Келер, Максім Агееў, Аляксандр Паўлавец, Сяргей Буякевіч.

На папярэдняе пасяджэнне прыйшлі родныя і калегі абвінавачаных, частку слухачоў, нягледзячы на свабодныя месцы ў зале, на пасяджэнне не пусцілі.

У першым шэрагу на працэсе заўважаны Юрый Васкрасенскі, які два месяцы правёў у ізалятары па абвінавачванні ва ўдзеле ў масавых беспарадках. На дзяржаўных тэлеканалах яго называлі ідэйным натхняльнікам пратэстаў, у тых інтэрв'ю ён распавядаў, як людзі Бабарыкі і Ціханоўскай хацелі захапіць уладу.

У выніку стала вядома, што асноўнае судовае пасяджэнне па «справе Белгазпрамбанка» прызначанае на 17 лютага, 11.00. Працэс будзе адкрыты.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў11

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Усе навіны →
Усе навіны

Ракета Blue Origin мільярдэра Джэфа Безаса выбухнула на старце1

Беларусу ў Польшчы выдалілі пухліну з мозгу — цяпер ён аднаўляецца пасля спынення сэрца. Сям'я просіць дапамогі2

Беларусбанк таксама будзе патрабаваць ад кліентаў геалакацыю4

Украінскія дроны атакавалі Валгаград. Гарыць НПЗ

Даследчыкі дзесяцігоддзямі памыляліся наконт касцёла ў Будславе. Археалагічныя знаходкі абверглі старыя тэорыі12

У Румыніі расійскі дрон трапіў у шматпавярховік4

Як любоў да катоў у Японіі ператварылася ў мільярдную індустрыю1

Скончыў жыццё самагубствам канадскі хакеіст Клод Лем’ё2

30 тысяч еўра для лячэння Аляксандра Мілінкевіча сабралі за тры дні1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў11

«Пра які саюз можна гаварыць?» Лукашэнка ў Астане раскрытыкаваў Расію за навязванне утыльзбораў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць