Віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага парламента Нікола Бір выказалася за ўвядзенне санкцыяў супраць беларускіх суддзяў.

Tut.by
«Персанальных санкцыяў, уведзеных у дачыненні да прадстаўнікоў сілавых структураў, недастаткова. Мы павінны пашырыць іх на прадстаўнікоў судовай і праваахоўнай сістэмы, прыхільнікаў Лукашэнкі», — заявіла Бір, выступаючы на анлайн-канферэнцыі «Салідарнасць з Беларуссю» ў суботу, піша Радыё Свабода.
Пры гэтым яна дадала, што еўрапейскія краіны «павінны шукаць баланс паміж ціскам і ўзаемадзеяннем з беларускім ўладамі».
Цяпер чытаюць
DDoS-атака ідзе на сайты адразу некалькіх беларускіх СМІ. Магчыма, яна звязаная з шостай гадавінай народнага ўздыму 2020‑га і канферэнцыяй «Новая Беларусь», што адкрылася сёння
Каментары