Грамадства

У студзені ў Беларусі за палітыку затрымалі як мінімум 873 чалавек

Не менш за 873 чалавекі былі затрыманыя ў Беларусі ў студзені па палітычных матывах. Такія звесткі сабралі праваабаронцы-вясноўцы.

У студзені пратэсная актыўнасць спала, таму агульная лічба затрыманняў была меншая, чым у жніўні—снежні. Больш за ўсё затрымлівалі ў Мінску, тады як у жніўні затрыманні адбываліся раўнамерна па ўсёй краіне. Вось геаграфічнае размеркаванне затрыманых у студзені:

Такім чынам, як падлічыла «Наша Ніва», агульная лічба затрыманняў за час пратэстаў дасягнула як мінімум 32 957.

Праваабаронцы падлічылі, што за студзень суддзя Дзмітрый Карсюк вынес 23 пастановы аб прыцягненні да адміністрацыйнай адказнасці, Марыя Ярохіна — 20 пастаноў, Максім Трусевіч — 17 пастаноў.

Суддзя суда Цэнтральнага раёна Мінска Дзмітрый Карсюк ва ўсіх магчымых выпадках прызначаў арышт на тэрмін ад 13 да 25 сутак, а маці непаўналетніх і пенсіянерку, якім па законе нельга было прызначыць арышт, пакараў штрафамі 50 і 30 базавых велічынь адпаведна.

Спынілі адміністрацыйныя справы суддзі Настасся Ачалава (адна справа), Вераніка Барысава (дзве) і Уладзімір Царыкаў з Віцебска, які спыніў тры з пяці разгледжаных спраў. 

Варта адзначыць, што ўсе вышэй прыведзеныя лічбы наўрад ці поўныя. Затрыманых столькі, што ўлічыць усіх немагчыма. Нават агульная колькасць людзей, арыштаваных па крымінальных справах, пакуль дакладна невядомая, бо іх вельмі шмат.

Больш за 900 чалавек (спіс па спасылцы няпоўны, праваабаронцы задакументавалі толькі тых людзей, хто сам пра сябе паведаміў або чые сваякі паведамілі) праходзяць або асуджаныя па крымінальных артыкулах

— ад Сяргея Ціханоўскага і Віктара Бабарыкі да журналістак Кацярыны Барысевіч і Кацярыны Андрэевай і рабочых Жлобінскага металургічнага завода, дзе крымінальную справу завялі за забастоўку.

Праваабаронцы пішуць, што за дзевяць месяцаў у краіне заведзена больш за 1800 крымінальных спраў супраць удзельнікаў прэзідэнцкай гонкі, актывістаў іх штабоў, удзельнікаў мірных акцый пратэсту, якія адбыліся пасля выбарчай кампаніі.

Не менш за 335 прадпрыемстваў і бізнэсаў трапілі пад эканамічныя рэпрэсіі за падтрымку пратэстаў.

Гэта самыя масавыя палітычныя рэпрэсіі ў Еўропе за апошнія 40 гадоў.

Для параўнання: калі б у прапорцыі на душу насельніцтва столькі ж людзей затрымалі ў Расіі, гэта склала б 490 000. Калі б ва Украіне ці Польшчы — 135 тысяч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Расіянка Ірына на Land Cruiser пабілася з аршанскімі даішнікамі і палохала іх мужам-пракурорам13

Абвешчаны кароткі спіс прэміі Гедройця

Кіеў прапаноўваў перадаць затрыманую за шпіянаж беларуску Кардаш не толькі Мінску

У Кіеве назвалі колькасць узятых у палон беларусаў8

Дуліна — Калеснікавай: Ратаваць трэба ўвесь народ ад тыраніі, а не толькі палітвязняў37

Рыжанкоў: ЕС ужо загуляўся з гэтымі санкцыямі9

Дзяўчыне захацелася ўзяць сабе трайное прозвішча, дзе два — прозвішчы двух мужоў4

Пуцін зноў пайшоў у народ. Журналісты заўважылі тут заканамернасць20

«Будзе няважна, дэмакратычнае кіраванне ў Беларусі ці не». Леў Львоўскі расказаў, чаму маладых беларусаў чакае горкая доля36

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Пад Салігорскам 22‑гадовы хлопец на Mercedes пайшоў на абгон. І забіў сябе і 18‑гадовую дзяўчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць