Здарэнні

«Цяжкія наступствы мусяць наступіць для пацярпелага». Адвакат пракаментаваў дзіўнае затрыманне медыка і журналісткі Tut.by

19 лістапада Генпракуратура паведаміла пра затрыманне медыка, які апублічыў звесткі аб стане Рамана Бандарэнкі. Таксама ўвечары сілавікі прыйшлі ў кватэру журналісткі Tut.by Кацярыны Барысевіч, якая пісала пра смерць хлопца. Яе забралі ў СІЗА КДБ.

Крымінальная справа заведзена па ч. 3 арт. 178 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь («выдаванне медыцынскай таямніцы»).

«Медык выдаў медыцынскую таямніцу, пры гэтым прадставіў недакладную інфармацыю», — удакладняецца ў паведамленні Генпракуратуры.

Ведамства адзначае, што такія дзеянні з боку доктара і журналіста пацягнулі за сабой «цяжкія наступствы, якія выказаліся ў падвышанай напружанасці ў грамадстве, стварэнні атмасферы недаверу да дзяржаўных органаў і памкненняў грамадзян да агрэсіі і супрацьпраўных дзеянняў».

«Наша Ніва» папрасіла пракаментаваць сітуацыю адваката Андрэя Мачалава. 

«Заводзіць крымінальную справу без заявы прадстаўніка пацярпелага сама Генпракуратура па гэтым артыкуле можа, — мяркуе Мачалаў.

— Але ўзнікае пытанне, што за цяжкія наступствы пацягнула раскрыццё медыцынскай таямніцы? Бо цяжкія наступствы мусяць наступіць для пацярпелага (пасля выдавання таямніцы ён развёўся, страціў працу, здзейсніў суіцыд). Напружанасць у грамадстве як цяжкія наступствы — спрэчны момант».

Ці могуць быць медыцынскай таямніцай даныя памерлага чалавека — таксама спрэчнае пытанне, кажа Мачалаў. Па яго словах, сярод адвакатаў няма адзінай пазіцыі па гэтым пытанні.

Мачалаў таксама не разумее, як і за што сілавікі збіраюцца прыцягнуць да адказнасці журналіста.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы

Усе навіны →
Усе навіны

Шторм нарабіў бяды ў Вілейскім і Маладзечанскім раёнах1

Беларус з Канады некалькі гадоў судзіўся з жонкай за дзяцей. Жонка хацела, каб выплачваў грошы і на яе ўтрыманне9

Тэлеграм-канал Марыны Золатавай прызналі экстрэмісцкім1

На «Беларуськаліі» загінуў 29‑гадовы рабочы

Ціханоўская заклікала беларусаў на эміграцыі быць больш актыўнымі, а не спадзявацца на кабінеты56

«Я стаў шчаслівы». Праца на будоўлі прыносіць добрыя грошы, а грамадская актыўнасць — маральную сілу. Былы каліновец Кусь расказаў пра тое, як вярнуў унутраную раўнавагу13

У Венесуэле пачаліся перамовы паміж уладамі і апазіцыяй1

Трамп заявіў, што Украіна не атрымае ракет Patriot19

У Екацярынбургу атакаваны склад Wildberries

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы

Ці захочуць дзеці гэта насіць? Разабралі новыя калекцыі школьнай формы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць