Найбуйнейшыя ЦЭЦ Украіны запатрабавалі забараніць імпарт электраэнергіі з Расіі і Беларусі
Вытворцы цяпла і электраэнергіі таксама просяць урад паўплываць на адмену цэнавых абмежаванняў на рынку. Найбуйнейшыя цеплаэлектрацэнтралі Украіны запатрабавалі ад урада краіны забараніць імпарт электраэнергіі з Расіі і Беларусі і адмяніць цэнавыя абмежаванні тарыфаў.
Пра гэта гаворыцца ў распаўсюджаным у панядзелак адкрытым лісце Украінскай энергетычнай асацыяцыі на імя прэм'ер-міністра Украіны Дзяніса Шмыгаля, піша ТАСС.
«Просім неадкладна прыняць рашэнне <…>. Спыніць імпарт электрычнай энергіі для прыватных кампаній у рамках Аб'яднанай энергасістэмы Украіны», — гаворыцца ў дакуменце.
Узрослы імпарт, падкрэсліваюць у асацыяцыі, стварае страты для ўкраінскіх вытворцаў, бо «прыводзіць да абвалу індыкатыўнай цэны электрычнай энергіі да 1200 грыўняў за МВт/г (каля $43). «З 11 лютага 2021 года аб'ём імпарту вырас да 1 800 МВт г», — гаворыцца ў паведамленні.
-
У Францыі двух блізнят абвінавачваюць у забойствах. Хто менавіта націснуў на курок, невядома — у іх аднолькавая ДНК
-
Пяскоў і Лаўроў заявілі пра неабходнасць «па-мужчынску» трымацца «дамоўленасцяў», дасягнутых у Анкорыджы
-
У Венесуэле выкралі палітвязня. За некалькі гадзін да гэтага яго вызвалілі з турмы
Цяпер чытаюць
Галіна Дзербыш казала пракурору: «Як памру, буду да ўсіх вас ноччу прыходзіць». І жыццё ўжо дагнала яе суддзю і сведак. Гісторыя пенсіянеркі, якой далі 20 гадоў калоніі
Каментары