Грамадства

Пракурор патрабуе для гродзенскага таксіста Лапы, якога моцна збілі пры затрыманні, тры гады калоніі

У судзе Кастрычніцкага раёна Гродна 22 лютага працягнуўся разгляд крымінальнай справы мясцовага таксіста Аляксея Лапы. Мужчыну абвінавачваюць паводле арт. 364 КК (Гвалт альбо пагроза гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), паведамляе spring96.org.

Гэта адзін з самых працяглых судоў па крымінальнай справе па артыкуле 364 за апошні час, суд распачаўся яшчэ 5 лістапада і доўжыцца тры з паловай месяцы.

У якасці пацярпелых выступаюць два супрацоўнікі АМАПа — Арцём Логіш і Павел Конан. 

Справу разглядае суддзя Дзмітрый Кедаль. Дзяржабвінаваўца — пракурор Георгій Смольскі.

Перапынак ад 24 снежня быў абумоўлены неабходнасцю правядзення экспертызы відэазапісу інцыдэнту.

Па версіі абвінавачвання, Аляксей 11 жніўня «з мэтай перашкодзіць дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі ўжыў гвалт над імі, то бок наехаў на іх на машыне». Пры гэтым толькі ў Конана былі сінякі і раны: сінякі на локці і калене, драпіна на ілбе, якія выклікалі кароткачасовую страту здароўя.

Так Аляксей выглядаў пасля збіцця. Spring96.org

11 жніўня каля плошчы Дзекабрыстаў машыну Аляксея спынілі супрацоўнікі АМАПа і жорстка затрымалі ўсю кампанію. Таксі сілавікі разбілі, людзей, якія знаходзяцца ўнутры, выцягнулі на дарогу і збілі.

Пракурор перакананы, што «па арт. 364 КК РБ факт прымянення сілы з мэтай перашкодзіць законнай дзейнасці супрацоўнікаў АМАПа знайшло пацвярджэнне ў поўным аб'ёме. Удзелу ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве не прымаў. А б-ч-б сцяг не ягоны, а пакінуты ў салоне пасажырам.

Віна Лапы пацвярджаецца таксама паказаннямі пацярпелых, сведак, матэрыяламі справы. Паказанні сведак супрацоўнікаў АМАПа пацвярджаюць паказанні пацярпелых.

У сувязі з выкладзеным, паказаннямі пацярпелых і сведак, факт атрымання цялеснага пашкоджання пацвярджаецца заключэннем судмедэкспертызы».

Пракурор Смольскі запатрабаваў прызнаць Лапу вінаватым і прызначыць яму 3 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму і ўзяць пад варту ў зале суда. Таксама спагнаць з яго працэсуальныя выдаткі ў памеры 164 рублі, а сцяг знішчыць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы41

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Усе навіны →
Усе навіны

Праз атаку беспілотнікаў зноў гарыць НПЗ у Туапсэ10

Трамп выказаў незадавальненне прапановай Ірана па завяршэнні вайны1

Былая палітзняволеная Наталля Падлеўская, высланая з Польшчы, атрымала прытулак у Літве

Працяг гісторыі з чатырохгадовай дзяўчынкай з Гродна, якая згубілася. Усіх дзяцей забралі з сям'і3

У Калінкавічы неспадзявана прыляцеў чорны бусел ВІДЭА

Меланія Трамп захапілася пчалярствам і пашырае пчальнік Белага дома2

Па дарозе да сябра раптоўна памёр 41‑гадовы герой Расіі з ампутаванымі нагамі9

Расійскі Z-блогер Рамясло выйшаў з псіхбальніцы і зноў апалчыўся на Пуціна18

Французскі юнак трапіў у Сінгапуры пад суд за аблізванне саломінкі для соку4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы41

Андрэя Пачобута памянялі на лукашэнкаўскіх шпіёнаў, арыштаваных у Польшчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць