Свет

Расія прымушае Twitter выдаліць забароненую інфармацыю

Расія абвінавачвае сацыяльную сетку ў парушэнні расійскага заканадаўства. Twitter не выдаляў забаронены кантэнт на працягу апошніх гадоў па загадзе наглядных органаў. Цяпер улады пагражаюць сацсетцы вялікімі штрафамі.

Фота Depositphotos.com

Федэральнае агенцтва сувязі паведаміла, што амерыканская кампанія Twitter не выдаліла 2862 паведамленні з 2017 года, звязаныя, на думку расійскага агенцтва, з наркотыкамі, парнаграфіяй і суіцыдам. Агенцтва заявіла, што за гэты час даслала сацсетцы 28 000 запытаў на выдаленне гэтай інфармацыі.

Калі кампанія не выдаліць гэты кантэнт у найбліжэйшы час, то ёй пагражае штраф ад $100 000. У выпадку паўторнага правапарушэння, штраф будзе складаць адну пятую ад гадавога даходу кампаніі, піша The Wall Street Journal.

Замежныя сацсеткі ў Расіі ў апошнія гады знаходзяцца пад пільнай увагай, а ціск на іх павялічыўся яшчэ больш пасля хвалі пратэстаў у падтрымку апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага.

Пасля студзеньскіх дэманстрацый у падтрымку палітыка, Федэральнае агенцтва сувязі патрабавала выдаліць з сацсетак усе паведамленні аб пратэстах.

Летась кампанія Twitter была аштрафаваная расійскімі ўладамі на $54 000 за адмову выконваць патрабаванне, каб серверы платформы, што захоўваюць персанальныя звесткі расіян, знаходзіліся ў Расіі.

У Twitter за апошні час сутыкнуліся з процідзеяннем і ў іншых краінах, у тым ліку ў Турцыі, Егіпце, Аб’яднаных Арабскіх Эміратах і на Кубе. У гэтых краінах улады прыпынялі працу сацсеткі падчас пратэстаў. Да таго ж, платформа цалкам заблакаваная ў такіх краінах, як Кітай, Іран і Паўночная Карэя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС9

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

«Я цяпер у шоку, у дэпрэсіі». Жанчына ўбачыла, што чалавеку кепска, і патэлефанавала ў міліцыю, але рэакцыя была нечаканай15

Віктар Лукашэнка прывёз аманскаму султану ліст ад свайго бацькі11

Для абароны амерыканскай авіябазы ў Саудаўскай Аравіі разгарнулі ўкраінскую антыдронавую сістэму1

«Хочам бачыць добрую волю і з іншага боку». Прэм'ерка Літвы сказала, калі палепшацца адносіны з Беларуссю7

Як прайшла Радаўніца ў вёсках, закінутых пасля чарнобыльскай катастрофы ФОТЫ5

На Брэстчыне па Мухаўцы пусцяць «Канарэйку»

З’явіўся новы рэйтынг беларускіх гарадоў — вось як выглядае топ-208

У Мінску жанчына паверыла махлярам, а не ChatGPT1

У Баранавічах адразу пасля нараджэння загінула немаўля1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС9

Ад рэкету да продажу фота магіл. Як выглядае знутры групоўка Project X, якая вярбуе людзей для перавозкі мігрантаў з Беларусі ў ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць