Грамадства

Палітвязня Дзяніса Дземуха асудзілі на паўтары гады калоніі

У судзе Заводскага раёна Мінска 9 сакавіка літаральна за некалькі гадзін была разгледжаная крымінальная справа супраць палітычнага зняволенага Дзяніса Дземуха. Суддзя Алег Каляда прызнаў Дзяніса вінаватым у здзяйсненні злачынства па арт. 342 Крымінальнага кодэкса і прысудзіў яму 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляюць праваабаронцы.

Таксама «Мінсктранс» заяўляў грамадзянскі пазоў аб кампенсацыі матэрыяльнай шкоды, аднак суд яго не задаволіў. Тэрмін пакарання будзе адлічвацца з моманту затрымання палітвязня.

Дзяніс Дзямух быў затрыманы чацвёртага кастрычніка пасля акцыі «Марш вызвалення палітвязняў». Яго асудзілі на 13 сутак арышту, пасля якіх ён так і не выйшаў на волю. На Дзяніса завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Ён быў прызнаны палітычным зняволеным.

Да суда Дзяніс знаходзіўся ў СІЗА-1 на вул. Валадарскага ў Мінску.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Усе навіны →
Усе навіны

Стартаваў пошук новага агента 007: пачаліся кастынгі на ролю Джэймса Бонда. Каго лічаць фаварытамі?4

Трамп абвясціў пра знішчэнне «найбольш актыўнага тэрарыста ў свеце»2

Беларусы дзеляцца, як рэгіструюць сваіх катоў. Вось як адбываецца працэдура17

Украіна атакавала азотны завод у Стаўрапольскім краі 

Пуцін падпісаў указ аб раздачы пашпартоў жыхарам Прыднястроўя8

«Сярод нас няма суперменаў і тэрмінатараў таксама». Павел Вінаградаў пра тое, калі вас спрабуюць завербаваць

Галоўная рэдактарка «Белсата» знялася ў фільме-фаварыце Канскага кінафестываля3

Найбольш імаверным вынікам завяршэння канфлікту ва Украіне назвалі «фінскі сцэнар»20

З лета пачнецца рэстаўрацыя Сафійскага сабора ў Полацку. Можа змяніцца і ягоны выгляд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа55

Пастар Грэм на «Чыжоўка-арэне» папрасіў маліцца за Лукашэнку і Пуціна. А сам маліўся за Трампа

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць