Грамадства

Затрыманых у нядзелю на «Усходзе» асудзілі на 15 сутак. У аднаго застаўся кот

Затрыманых на «Усходзе» судзілі пасля заканчэння 72-гадзіннага тэрміну. Адзін з мужчынаў заявіў, што на Акрэсціна спіць на падлозе каля батарэі, паведамляюць праваабаронцы.

Мікіту Кісяля, Аляксея Касцялея і Канстанціна Францава затрымалі раніцай у нядзелю на вул. Каліноўскага. Іх адвезлі ў Першамайскі РУУС, дзе на ўсіх склалі пратаколы па арт.24.23 КаАП.

Далей мужчын даставілі ў ІЧУ да суда. Раніцай 10 сакавіка ў іх скончваўся 72-гадзінны тэрмін. Суддзя Максім Трусевіч судзіў іх пасля абеду.

Са словаў мужчын, затрымлівалі іх людзі ў цывільным, збіўшы з ног аднаго з іх. Па іх словах, ніякіх масавых мерапрыемстваў побач не праходзіла, але па пратаколе ўсе яны бралі ўдзел у пікетаванні.

Канстанцін распавёў суду, што вымушаны спаць на падлозе каля батарэі на Акрэсціна, бо ў камеры толькі два спальныя месцы на чацвярых. Матрацы і коўдру яны так і не атрымалі. Дома ў Францава застаўся кот, а сваякоў у яго няма.

У выніку суддзя Максім Трусевіч асудзіў Кісяля, Касцялея і Францава на 15 сутак арышту.

Каментары

Цяпер чытаюць

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было49

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Усе навіны →
Усе навіны

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

Вольскі патлумачыў, чаму не будзе выступаць у Варшаве на адным фестывалі з расіянамі24

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму7

Першым еўрапейцам, які паляціць да Месяца, стане астранаўт з Германіі

У Кіеве мужчына пачаў страляніну і ўзяў закладнікаў у супермаркеце9

Унучка Машэрава публічна павіншавала з днём нараджэння сваю маці. Здзівіла мова віншавання49

На віцебскай Ратушы паставілі скульптуру пажарніка ФОТЫ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было49

Максім Знак: Мы з Ціханоўскай зайшлі падаваць скаргу ў кабінет Ярмошынай — але Ярмошынай там не было

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць