Інтэрнэт і СМІ

«Злоўжываючы правамі і парушаючы абавязкі журналіста». У Віцебску будуць судзіць Змітра Казакевіча

Незалежнага журналіста Змітра Казакевіча выклікалі ў аддзел міліцыі Першамайскага раёна Віцебска і склалі адразу два пратаколы «за незаконны выраб і (або) распаўсюд СМІ» паводле абноўленага адміністрацыйнага заканадаўства, паведамляе БАЖ.

БАЖ

У абодвух пратаколах напісана, што Зміцер Казакевіч, «злоўжываючы правамі і парушаючы абавязкі журналіста, незаконна вырабіў» два матэрыялы, паказаныя на тэлеканале «Белсат». Складальнік пратакола маёр міліцыі Уладзімір Казлоўскі падкрэслівае, што Казакевіч «фактычна выконваў функцыі замежнага журналіста без акрэдытацыі ў МЗС».

Папярэдняя дата суда — 17 сакавіка.

Як патлумачыў Зміцер Казакевіч, міліцыянты скарысталі ў якасці доказаў ягонай вінаватасці пэўную асабістую інфармацыю, якая пацвярджае яго супрацоўніцтва з тэлеканалам «Белсат». Інфармацыя захоўвалася ў камп’ютары, што быў забраны ў журналіста яшчэ ў кастрычніку мінулага года.

Зміцер Казакевіч ведаў, што звесткі пра ягоную супрацу з «Белсатам» былі перададзеныя ў РАУС Першамайскага раёна яшчэ ў лютым, калі пакуль дзейнічаў «стары» Кодэкс аб адміністрацыйных правапарушэннях — і яго судзілі б паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП, якая прадугледжвала ў якасці пакарання штраф памерам ад 20 да 50 базавых велічынь.

Цяпер, паводле ч. 3 арт. 23.5 абноўленага КаАП, журналісту пагражае штраф памерам ад 20 да 30 базавых велічынь (з канфіскацыяй прадмета адміністрацыйнага правапарушэння альбо без канфіскацыі).

Каментары

Цяпер чытаюць

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Іван Антанюк1

Прыватную мастацкую калекцыю прадалі на аўкцыёне за амаль 400 мільёнаў даляраў. Былі і творы нашых землякоў

Расія рэзка павялічыла імпарт авіяцыйнага паліва з Беларусі2

Трамп абвінаваціў Іран у «дурным парушэнні перамір'я»

У Мінску затрымалі крыўдзіцеля Валянціны, якая спявае пра Ісуса30

Баксёр Усік добраахвотна адмовіўся ад усіх сваіх чэмпіёнскіх паясоў

Паўднёвая Карэя зробіць усіх вайскоўцаў аператарамі дронаў

Ці пагражае беларусам рашэнне ЗША аб адмове ў надаванні прытулку? Патлумачылі ў Офісе Ціханоўскай2

Нічога гаварыць пасля сваёй сустрэчы Лукашэнка і Пуцін не плануюць11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?5

Ці могуць паўночнакарэйскія войскі прыехаць у Беларусь у выпадку эскалацыі на мяжы з Украінай?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць