Грамадства

У Калінкавічах мужчыну забралі ў пастарунак з-пад кропельніцы ў мясцовай бальніцы

Ад самай раніцы ў Калінкавічах сілавікі прыйшлі ў дамы і кватэры людзей, якіх у верасні 2020 года ўлады пакаралі за ажыццяўленне права на мірныя сходы, паведамляюць праваабаронцы.

Марына Міхеева

Ад сёмай раніцы пачаўся ператрус у хаце прадпрымальніка і мастачкі Мікалая і Марыны Міхеевых. Потым іх абодвух завезлі ў Калінкавіцкі РАУС.

Таксама раніцай міліцыянты прыйшлі да актывіста Мікалая Судаса. Яму прад’явілі пастанову на ператрус у справе аб абразе міліцыянтаў. У яго забралі тэлефон. Самога Мікалая затрымалі і павезлі ў РАУС.

Сябра АГП і незалежнага назіральніка на выбарах 2020 Аляксандра Елісеева міліцыянты забралі проста з-пад кропельніцы ў мясцовай лякарні, дзе ён праходзіць стацыянарнае лекаванне. Прычым кропельніца нават не паспела скончыцца.

Яму прад’явілі пастанову на ператрус паводле артыкула 188 (Паклёп) за нейкія паведамленні ў мясцовым тэлеграм-чаце.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю

Усе навіны →
Усе навіны

Гамяльчук выносіў наркотыкі з бальніцы, хаваючы іх у роце

У Баранавіцкім раёне перад старадаўняй царквой спілавалі дрэвы. Жыхары абураныя2

У мінскім метро патлумачылі, чаму камера відэаназірання на ўваходзе цяпер з шыпамі12

Ва Украіне часткова абвалілася сцяна Хацінскай крэпасці3

Вольскі патлумачыў, чаму не будзе выступаць у Варшаве на адным фестывалі з расіянамі24

Тэрарыст у Кіеве забіў шэсць чалавек і забарыкадаваўся ў супермаркеце. Яго застрэлілі падчас штурму7

Першым еўрапейцам, які паляціць да Месяца, стане астранаўт з Германіі

У Кіеве мужчына пачаў страляніну і ўзяў закладнікаў у супермаркеце9

Унучка Машэрава публічна павіншавала з днём нараджэння сваю маці. Здзівіла мова віншавання49

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю

«Парваў сабе дыяфрагму і кішкі, наноў вучыўся хадзіць». Унук аўтара «Калыханкі» Васіля Раінчыка распавёў, як трапіў у страшную аварыю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць