Грамадства

АМАП наляцеў на провады адвакатаў, пазбаўленых ліцэнзіі. Два дзясяткі забралі ў РУУС і прымушалі дыхаць у трубку

Здарэнне адбылося 26 сакавіка на вуліцы Чырвонай у Мінску, дзе знаходзяцца некалькі юрыдычных кансультацый. Удзельнікі гісторыі адмаўляюцца каментаваць падзеі вечара ад свайго імя, але вось што вядома ў агульных рысах: у юрыдычнай кансультацыі сабраліся два дзясяткі адвакатаў, каб развітацца з пазбаўленымі ліцэнзіі калегамі. 

Літаральна праз паўгадзіны ад пачатку ў будынак прыехаў АМАП і папрасіў усіх на выхад. Адвакатаў прывезлі ў РУУС, а пасля на вуліцу Перадавую, дзе знаходзіцца медыцынская экспертыза гарадскога наркалагічнага дыспансера.

Пасля чаго на тых, хто быў выпіўшы, склалі пратаколы па артыкуле 19.3 КаАП (распіццё алкагольных напояў на працоўным месцы) і адпусцілі. Тых, хто не выпіваў, адпусцілі без пратакола. 

Самі адвакаты лічаць, што такі хуткі прыезд міліцыі можа азначаць, што офісы адвакацкіх кансультацый цяпер праслухоўваюцца ў рэжыме рэальнага часу.

Каментары

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Цукерберг апісаў у эсэ сваё бачанне развіцця штучнага інтэлекту2

Расійскі дэпутат Дзярждумы Віталь Мілонаў расказаў, што забіваў на вайне супраць Украіны5

Пуцін заявіў, што ніколі нічога не баяўся9

Суд у Сірыі завочна прысудзіў Башара Асада да смяротнага пакарання

Мы няправільна выбіраем час ежы

Лукашэнка задумаўся, як ажывіць нараджальнасць, каб мы не зніклі як нацыя38

Ціханоўская пра Мілінкевіча: Яго адданасць Беларусі натхняла4

Колькі будуць каштаваць школьныя падручнікі ў новым навучальным годзе

З сайтам Bypol нешта дзіўнае: спачатку паказвалася рэклама дзіцячага харчавання, а цяпер сайт недаступны3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памёр Аляксандр Мілінкевіч32

Памёр Аляксандр Мілінкевіч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць