Грамадства

За выдаленыя праз дзесяць хвілін паведамленні жыхара Брэста асудзілі на тры гады калоніі

У судзе Першамайскага раёна Мінска вынеслі прысуд індывідуальнаму прадпрымальніку, цырульніку з Брэсту 31-гадоваму Андрэю Сачанку па артыкулах 364 і 366 КК. Яго асудзілі да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, паведамляе spring96.org.

Суд таксама абавязаў Сачанку выплаціць маральную шкоду ў памеры дзвюх тысяч рублёў пацярпеламу Кавальчуку, дзяржпошліну — 87 рублёў і працэсуальныя выдаткі — 12 капеек.

Андрэя Сачанку прызналі вінаватым у тым, што ў жніўні і верасні ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» ён напісаў паведамленні з пагрозамі гвалту дваім супрацоўнікам АМАП Віктару Краўчуку і Руслану Кавальчуку, бацькам ваеннага Дзяніса Патрушава і выкладчыку МДЛУ Ігару Пучэні. У выніку гэтага ён «парушыў псіхалагічны і душэўны спакой» пацярпелых.

Па словах дзяржабвінавачання, віна Сачанкі пацвярджаецца словамі абвінавачанага, пацярпелых, сведак, матэрыяламі справы: скрыншотамі паведамленняў, якія дасылаў Сачанка, каментарыі абвінавачанага ў сацыяльных сетках.

Андрэй Сачанка поўнасцю прызнаў віну па абодвух артыкулах, з СІЗА дасылаў пацярпелым лісты з прабачэннямі. Андрэй Сачанка распавёў, што 11 жніўня яго брата затрымалі ў кавярні, з маці груба абышліся ў РАУС. Таму калі з'явіўся інтэрнэт, ён на эмоцыях напісаў каментары. Адзначыў, што цягам 5-10 хвілін выдаліў іх, а потым — і акаўнт «УКантакце». Андрэя затрымалі 6 студзеня ў Брэсце, дзе ён жыве, і прывезлі ў Першамайскае РУУС у Мінску.

Дзяржабвінаваўца Лапёнак была ўпэўненая, што паколькі абвінавачаны прызнаў віну, то пацвердзіў дзеянні. Яна падкрэсліла, што паведамленні былі накіраваныя, каб перашкодзіць законнай дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі, а пагрозы былі ўспрыняты імі як рэальныя. Чыстасардэчнае прызнанне пракурор прасіла залічыць як змякчальныя абставіны. Яна папрасіла прызнаць яго вінаватым і прызначыць тры гады пазбаўлення волі паводле 364 артыкула і два гады — паводле артыкула 366.

У сукупнасці — асудзіць Сачанку да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Менавіта такое пакаранне прызначыла суддзя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»26

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Усе навіны →
Усе навіны

Сын прэзідэнта Зімбабвэ, меркавана, лячыўся ў Беларусі ад наркатычнай залежнасці1

Пуцін стаў пазбягаць паездак у рэгіёны ў еўрапейскай частцы Расіі, куды рэгулярна далятаюць дроны1

Канапацкая апублікавала фота з цэнтра Варшавы23

Што такое тэорыя няправільнага абутку?4

Дачка расійскага генерала, адказнага за мабілізацыю, дапамагае ўхіляцца ад войска за грошы

Пяць ахоўнікаў прыкрывалі Лукашэнку, пакуль ён фатаграфаваўся з вясковай сям'ёй16

Бабарыка расказаў, з якім праектам вяртаецца ў палітыку28

Беларускага Сінюю Бараду адпусцілі з расійскай турмы паміраць дома8

Беларускаму актывісту, які жыве ва Украіне, забаранілі ўезд у Польшчу на 10 гадоў27

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»26

Ціханоўская: Перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Вось асноўныя тэзісы яе выступу на канферэнцыі «Новая Беларусь»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць